Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Ліс 2014

Найноўшыя распрацоўкі беларускага ВПК прадстаўлены на выстаўцы Indo Defence Expo & Forum у Джакарце

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіла найноўшыя распрацоўкі свайго ваенна-прамысловага комплексу на буйнейшай у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне выстаўцы ўзбраенняў Indo Defence Expo & Forum 2014, якая адкрылася сёння ў Джакарце (Інданезія), паведаміў БЕЛТА прадстаўнік Дзяржкамваенпрама па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

Да гэтага Беларусь толькі аднойчы была прадстаўлена на гэтай выстаўцы - у 2012 годзе. На гэты раз экспазіцыю разгарнулі пяць беларускіх арганізацый абароннага сектара эканомікі: ДЗГУП "Белспецзнештэхніка", ААТ "КБ "Дысплэй", УП "Мінатор-Сэрвіс", ААТ "КБ Радар", СТАА "Віртуальныя тэхналогіі". Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Алег Марозаў.

На аб'яднаным нацыянальным стэндзе можна даведацца пра найноўшыя беларускія распрацоўкі зенітна-ракетных комплексаў, оптыка-электронную прадукцыю, сучасныя аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі, трэнажорную тэхніку. Таксама прэзентуюць распрацоўкі ў галіне РЭБ і радыёлакацыі, сродкаў адлюстравання інфармацыі, што дзейнічаюць у жорсткіх умовах эксплуатацыі, можна ўбачыць макеты розных узораў ваеннай тэхнікі, у тым ліку дыстанцыйна кіруемыя агнявыя назіральныя комплексы, прыцэлы і прыцэльныя комплексы для розных відаў узбраення, сродкі назірання, атрымаць інфармацыю аб навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работах, праектаванні, распрацоўцы, вытворчасці, мадэрнізацыі, рамонце і тэхнічным абслугоўванні ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

У цэлым у гэтым годзе на агульнай плошчы 10 тыс. кв.м свае экспанаты прадстаўляюць 525 кампаній з 45 дзяржаў. Усяго на Indo Defence Expo & Forum 22 нацыянальныя павільёны. Самыя маштабныя экспазіцыі ў Інданезіі (116 кампаній), ЗША (57 кампаній) і Сінгапуры (32 кампаніі). Выстаўка ўключае ў сябе шырокую дзелавую праграму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі