Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2013

Наглядальны савет "Беларуськалія" адобрыў стварэнне беларуска-расійскага "Саюзкалія"

18 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Наглядальны савет ААТ "Беларуськалій" адобрыў заснаванне сумеснага з ААТ "Уралкалій" трэйдара калійных угнаенняў Soyuzkali GmbH ("Саюзкалій"), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар беларускага прадпрыемства Валерый Кірыенка.

"Наглядальны савет "Беларуськалія" на пасяджэнні ў пятніцу прыняў рашэнне аб рэгістрацыі "Саюзкалія" пры ўмове ўрэгулявання двух пытанняў", - адзначыў Валерый Кірыенка. Гэтыя пытанні датычацца эксклюзіўнасці продажаў, а таксама аплаты за праходжанне антыманапольных працэдур і маюць арганізацыйны, тэхнічны характар, удакладніў гендырэктар.

На мінулым тыдні рашэнне аб стварэнні "Саюзкалія" адобрыў савет дырэктараў ААТ "Уралкалій". Як паведамілі ў расійскай кампаніі, плануецца, што расійска-беларуская кампанія будзе зарэгістравана ў Швейцарыі (г.Цуг). Статутны капітал "Саюзкалія" будзе аплачаны грашовымі сродкамі і складзе 200 тыс. швейцарскіх франкаў. Доля "Уралкалія" ў статутным капітале сумеснай кампаніі складзе 50 працэнтаў. Камерцыйная арганізацыя будзе заснавана пасля атрымання ўсіх неабходных антыманапольных узгадненняў, удакладнілі ў ААТ. Як паведамлялася раней, плануецца, што сумесная кампанія будзе гандляваць на сусветных рынках расійскімі і беларускімі калійнымі ўгнаеннямі. Пры гэтым чакалася, што практычную работу кампанія пачне да канца першага паўгоддзя 2013 года.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка 15 лютага адзначыў, што пазіцыі беларускага і расійскага бакоў па стварэнню сумеснай кампаніі поўнасцю ўзгоднены. Цяпер трэба дзейнічаць, пачынаць рэгістрацыю, адзначыў ён. Пры гэтым Уладзімір Сямашка ўдакладніў, што Беларуская калійная кампанія прадоўжыць працаваць, на пераходны перыяд яна будзе выконваць тую ж функцыю, што і цяпер, а калі будзе створаны "Саюзкалій", БКК будзе яго генеральным офісам у Мінску. Пры гэтым офіс "Саюзкалія" будзе размяшчацца ў Швейцарыі.

Цяпер эксклюзіўным пастаўшчыком калійных угнаенняў вытворчасці "Беларуськалія" і "Уралкалія" на замежныя рынкі з'яўляецца ЗАТ "Беларуская калійная кампанія". БКК створана ў 2005 годзе. Яе акцыянеры - "Беларуськалій" (45 працэнтаў), Беларуская чыгунка (5 працэнтаў) і "Уралкалій" (50 працэнтаў). Доля Беларускай калійнай кампаніі на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў складае больш як 40 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі