У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2012

На будаўніцтва ў Беларусі новага калійнага камбіната будзе накіравана $1,5 млрд.

3 красавіка, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. На будаўніцтва ў Беларусі кампаніяй "Славкалій" новага калійнага камбіната плануецца накіраваць $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам уладальнік кампаніі, вядомы расійскі бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў, які 3 красавіка прыняў удзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі праекта, праведзенай у беларускім урадзе пад старшынствам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы знаходзімся на першым этапе праекта - створана кампанія ("Славкалій". - Заўвага БЕЛТА), атрыманы горныя адводы, набраны штат, зацверджаны бюджэт, заключаны дагавор на праектаванне, - расказаў Міхаіл Гуцарыеў. - Патрачана ўжо некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў, да канца года будзе зрасходавана да $100 млн.". У цэлым інвестыцыі ў праекты ацэньваюцца ў памеры $1,5 млрд.

Праектныя работы павінны завяршыцца да лета-восені 2013 года. "Пасля гэтага пачнецца будаўніцтва шахты і самога камбіната", - дадаў бізнесмен.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч адзначыў важнасць гэтага буйнога інвестпраекта для Беларусі. Ён прапанаваў разгледзець тыя работы, якія ўжо выкананы па праекту, спыніцца на пытаннях, што патрабуюць вырашэння.

"Славкалій" - даччыная структура кампаніі GMC Global Energy plc (Вялікабрытанія і Паўночная Ірландыя). Новы горна-абагачальны камбінат будзе пабудаваны на базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных солей. Як паведамлялася, на першым этапе магутнасць вытворчасці плануецца на ўзроўні 1,1 млн.т калію ў год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску