Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Sep 2012

МЗС Беларусі плануе арганізаваць серыю прэзентацый МС для заходніх бізнесменаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізаваць серыю прэзентацый Мытнага саюза (МС) для заходніх бізнесменаў плануе Міністэрства замежных спраў Беларусі. Аб гэтым у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, павеламляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Міхневіча, у заходнім бізнес-асяроддзі адчуваецца дэфіцыт інфармацыі аб Мытным саюзе. "Многія не разумеюць, што гэта за ўтварэнне, якія перавагі яно нясе кожнай з краін. Ёсць ідэя, і думаю, яе падтрымаюць расійскія і казахстанскія калегі, арганізаваць так званае road show, серыю прэзентацый Мытнага саюза ў бізнес-асяроддзі Захаду", - сказаў першы намеснік міністра.

Аляксандр Міхневіч лічыць, што пачаць road show неабходна з Лондана, дзе ў 2008 годзе з вялікім поспехам прайшоў Беларускі інвестыцыйны форум, які сабраў прадстаўнікоў сусветнай бізнес-супольнасці.

На пасаду першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч быў назначаны ў верасні. Да гэтага ён займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Падводзячы вынікі знаходжання на чале дыпмісіі, Аляксандр Міхневіч адзначыў, што гэта быў не самы лепшы перыяд палітычных узаемаадносін паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй.

"Мы ўвесь час даказвалі нашым калегам, што можна дабіцца значна большага ў дыялогу, калі з большай павагай ставіцца адзін да аднаго. Але з іншага боку, задаволены тым, што Вялікабрытанія займае сёння лідзіруючыя пазіцыі па інвесціраванню ў эканоміку Беларусі, у тым ліку на чыстай аснове", - расказаў ён.

Першы намеснік міністра замежных спраў дадаў, што будзе ўдзяляць увагу беларуска-брытанскім праектам, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі на момант змены кіраўніка дыпмісіі,  каб пазбегнуць вакууму ў дзелавых кантактах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі