Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2014

Міжнародны фінансавы цэнтр пабудуюць у Мінску

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 верасня падпісаў указ нумар 456 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца рэалізацыя ў 2014-2027 гадах інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў Мінску (у межах вул. Аэрадромнай - паласы адводу чыгункі ўчастка дарогі Мінск-Гомель - 3-га Гарадскога кальца - вуліц Кіжаватава - Брылеўскай) аб'екта "Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір".

Гэты аб'ект будзе ўключаць у сябе міжнародны фінансавы цэнтр, будынкі грамадска-дзелавога прызначэння, жылую забудову, а таксама інжынерную, транспартную і сацыяльную інфраструктуру.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць стварыць міжнародны фінансавы цэнтр, які прызначаны заняць вядучае месца на рынку фінансавых паслуг, і арганізаваць 27 тыс. новых рабочых месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі