Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2014

Мытныя працэдуры для транзітных пасажыраў спрошчаны ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

20 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. У Нацыянальным аэрапорце Мінск спрошчаны мытныя працэдуры для пасажыраў, якія ляцяць з перасадкай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ААТ "Авіякампанія "Белавія".

Авіякампанія сумесна з аэрапортам і мытняй "Мінск-2" распрацавалі тэхналогію абслугоўвання пасажыраў, у адпаведнасці з якой транзітныя (трансферныя) пасажыры, якія ляцяць з перасадкай у мінскім аэрапорце з любога пункта (у тым ліку з аэрапортаў Мытнага саюза), могуць не атрымліваць багаж у Мінску. Гэта тэхналогія прымяняецца ўжо на практыцы.

Пры адсутнасці неабходнасці пісьмовага дэкларавання перамяшчаемых рэчаў багаж пасажыра можна зарэгістраваць у пункце вылету на ўвесь маршрут руху да канцавога пункта. Калі трэба падаваць такую дэкларацыю на перавозімую маёмасць, багаж трансферных пасажыраў дапамогуць адшукаць і перадаць пасажыру для праходжання мытнага кантролю супрацоўнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

"Магчымасць рэгістраваць багаж да пункта прызначэння павысіць прывабнасць Нацыянальнага аэрапорта Мінск для транзітных пасажыраў, што будзе садзейнічаць павелічэнню пасажырапатоку авіякампаніі. Ужо цяпер амаль 30 працэнтаў нашых пасажыраў трансферныя", - працытавалі ў прэс-службе генеральнага дырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі