Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2013

Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з рэалізацыяй інвестпраектаў у ААТ "Белшына"

Візіт Міхаіла Мясніковіча на прадпрыемства ААТ "Белшына"16 жніўня, Бабруйск /Алена Прус - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся сёння з рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў у ААТ "Белшына" ў рамках рабочай паездкі ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада наведаў завод масавых шын (ЗМШ) і завод звышбуйнагабарытных шын (ЗБГШ). Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на ход мадэрнізацыі вытворчасці, рэалізацыю найбольш перспектыўных праектаў, вытворчасць прадукцыі, запатрабаванай і айчыннымі, і замежнымі спажыўцамі.

Бабруйскае прадпрыемства набывае сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дае магчымасць выпускаць шыны самай высокай якасці. Мэта - замацаванне пазіцый на сусветным рынку.

Самы амбіцыйны праект - стварэнне вытворчасці цэльнаметалакордных (ЦМК) шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам 57 і 63 цалі. Гэта будзе садзейнічаць пашырэнню асартыменту і павелічэнню аб'ёму вытворчасці шын для кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220-360 т вытворчасці ААТ "БелАЗ", а таксама некаторых замежных вытворцаў. Затраты па гэтаму праекту складаюць каля 254,9 млн. еўра, у тым ліку на абсталяванне - 215,1 млн. еўра. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць выпускаць 8 тыс. 190 штук шын у год (тэрмін рэалізацыі - 2013-2017 гады ў два этапы). Усе пытанні з фінансаваннем гэтага праекта вырашаны.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ "Белшына" Алег Куракін, з тысячы шынных прадпрыемстваў свету толькі тры гіганты маюць заслужаны поспех у гэтай справе - Michelin, Bridgestone, Goodyear. "Гэта звышбізнес сёння, - сказаў прадстаўнік ААТ. - Наша прадпрыемства, амерыканская кампанія "Тытан" і некаторыя кітайскія вытворцы знаходзяцца на стадыі прарыву ў гэты клас вырабаў". Ён упэўнены: "Такія шыны - вяршыня творчасці шыннікаў".

Бабруйскае прадпрыемства ААТ "Белшына" Міхаіл Мясніковіч адзначыў высокую культуру вытворчасці ў ААТ "Белшына". Ён зрабіў акцэнт на тым, што мадэрнізацыя вытворчасці ААТ "Белшына" няўхільна прывядзе да зніжэння колькасці работнікаў. Паводле слоў генеральнага дырэктара ААТ Мікалая Чыруна, гордасцю вытворчасці з'яўляецца максімальная аўтаматызацыя, якая дае магчымасць выключыць уплыў чалавечага фактару на працэс выпуску прадукцыі. Пасля рэалізацыі інвестпраектаў спатрэбіцца на трэць менш работнікаў, чым цяпер (тым не менш масавага скарачэння не чакаецца - залішняя колькасць адрэгулюецца за кошт выхаду на пенсію работнікаў).

У адпаведнасці з Праграмай развіцця ААТ "Белшына" да 2020 года на рэалізацыю асноўных інвестыцыйных праектаў у 2013 годзе спатрэбіцца Br292,3 млрд. За студзень-чэрвень гэтага года ААТ "Белшына" асвоена інвестыцый у асноўны капітал у суме Br217,5 млрд. Усяго з 2010 па 2012 год ААТ "Белшына" асвоена інвестыцый у асноўны капітал у суме больш як Br674 млрд.

У сувязі з абнаўленнем парку легкавых аўтамабіляў у рэспубліцы і ростам выкарыстання шын з пасадачным дыяметрам ад 16 да 20 цаль у ААТ "Белшына" вядзецца распрацоўка праекта па вытворчасці шын для легкавых аўтамабіляў, а таксама для красовераў і пазадарожнікаў з пасадачным дыяметрам да 20 цаль са зніжаным профілем самой шыны (з аб'ёмам вытворчасці 1,4 млн. штук у год).

Бабруйскае прадпрыемства ААТ "Белшына" Акрамя таго, на ЗМШ плануецца размясціць вытворчасць грузавых ЦМК шын з пасадачным дыяметрам 17,5-24 цалі зусім новай мадэльнай лінейкі з аб'ёмам вытворчасці 400 тыс штук у год. Для вытворчасці на ЗМШ будуць выкарыстаны гумавыя сумесі, вырабленыя на гумазмешвальным абсталяванні новага пакалення тыпу "Інтэрмікс".

Прадпрыемства сторана ў 1972 годзе. Адкрытае акцыянернае таварыства "Белшына" створана ў працэсе раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці РУП "БШК "БЕЛШЫНА" ў 2002 годзе. ААТ "Белшына" ўключае ў сябе тры шынныя заводы: завод буйнагабарытных шын, завод масавых шын і завод звышбуйнагабарытных шын, а таксама механічны завод і рамонтную вытворчасць.

Колькасць работнікаў ААТ "Белшына" на 1 жніўня 2013 года перавышае 12 тыс. чалавек. Сярэднямесячная заработная плата аднаго работніка ў чэрвені склала Br6,6 млн.

Вытворчыя магутнасці на 1 студзеня 2013 года склалі 6,6 млн. шын у год. За студзень-ліпень бягучага года аб'ём вытворчасці склаў больш як 3,2 млн. шын. Экспартуецца каля 60 працэнтаў прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі