Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Oct 2013

МВФ адзначае прагрэс Беларусі ў скарачэнні крэдытавання эканомікі

28 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. МВФ адзначае прагрэс Беларусі ў скарачэнні субсідзіравання і мэтавага крэдытавання эканомікі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік МВФ адзначыў, што ён вывучае работу эканомікі Беларусі ўжо амаль паўтара года. За гэты час прасочваюцца пэўныя пазітыўныя зрухі ў вырашэнні шэрага пытанняў, якія абмяркоўвае МВФ з Беларуссю. "За гэты час ёсць пэўныя паляпшэнні, у прыватнасці ў палітыцы крэдытавання", - адзначыў Дэвід Хофман. Паводле яго ацэнкі, перад крызісам 2011 года назіралася субсідзіраванне і мэтавае крэдытаванне, якое ажыццяўлялася Нацыянальным банкам, што стварала грашовую масу. Такая палітыка не была эканамічна прымальнай і прывяла да крызісу, лічыць прадстаўнік МВФ. "Цяпер улады палепшылі гэту палітыку, удасканалілі яе", - адзначыў ён.

Разам з гэтым, лічыць эксперт, у перагаворах паміж Беларуссю і МВФ захоўваюцца па-ранейшаму некаторыя тэмы, якія прадаўжаюць быць актуальнымі і патрабуюць вырашэння. У прыватнасці, размова ідзе аб высокім тэмпе росту заработных плат, які неабходна скараціць. "Я вельмі спадзяюся, што на будучых нашых сустрэчах мы будзем абмяркоўваць і іншыя пытанні", - сказаў ён.

Акрамя таго, місія МВФ вітае намаганні ўлады па далучэнню да СГА, якія прымаюцца ў Беларусі.

Дэвід Хофман выказаў удзячнасць уладам Беларусі і іншым удзельнікам сустрэч з місіяй МВФ за канструктыўныя і адкрытыя дыскусіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі