Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Dec 2014

МТЗ аднаўляе пастаўкі тэхнікі ў Перу

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод аднаўляе пастаўкі тэхнікі ў Перу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.

"Пастаўкі трактарнай тэхнікі ў Перу ажыццяўляліся МТЗ у часы СССР. Цяпер Мінскі трактарны завод вяртаецца на гэты рынак", - адзначылі ў Мінпраме.

Прадстаўнікі новага афіцыйнага дылера ААТ "МТЗ" у Перу Orbes Agricola S.A.C. 21 лістапада 2014 года атрымалі тры трактары "Беларус". "Прадстаўнікі Мінскага трактарнага завода спадзяюцца, што гэта пастаўка стане пачаткам доўгага плённага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - падкрэслілі спецыялісты прэс-службы.

Афіцыйны дылер беларускага вытворцы ў 2015 годзе будзе тытульным спонсарам буйнейшай сельскагаспадарчай выстаўкі TechAgro-2015, якая праходзіць у Перу. ААТ "МТЗ" сумесна з фірмай Orbes Agricola S.A.C. плануе прыняць удзел у гэтым форуме з цэлай гамай трактароў, што выпускаюцца прадпрыемствам.

Мінскі трактарны завод заснаваны ў 1946 годзе. Уваходзіць у сістэму прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці. Выпускае больш як 60 мадэлей і мадыфікацый трактароў і машын у больш як 100 выкананнях і камплектацыях для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. На працягу некалькіх гадоў завод захоўвае за сабой долю 8-10 працэнтаў сусветнага рынку колавых трактароў. Мінскі трактарны завод вядзе актыўную дзейнасць на рынках больш як 60 дзяржаў і мае зборачныя вытворчасці ў Расіі, Азербайджане, Украіне, Казахстане, Кітаі, Румыніі, Егіпце, Сербіі, Алжыры, Венесуэле і іншых краінах. У складзе ВА "МТЗ" 11 прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі