15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Міжнароднага валютнага фонду з 17 па 28 красавіка наведае Мінск для правядзення штогадовых кансультацый па эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.
Супрацоўнікі місіі падрыхтуюць справаздачу, якая падлягае абмеркаванню на Савеце выканаўчых дырэктараў фонду.
"Як і раней у выпадку такіх місій, гэты візіт прадаставіць магчымасць абмеркаваць макраэканамічную палітыку і перспектывы развіцця эканомікі Беларусі з уладамі", - адзначылі спецыялісты прадстаўніцтва МВФ.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|