Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Aug 2014

Мінская вобласць плануе павялічваць экспарт за кошт аўтамабіляў Geely і малочнай прадукцыі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская вобласць у другім паўгоддзі 2014 года плануе павялічваць экспарт за кошт аўтамабіляў Geely і малочнай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын сёння на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў першым паўгоддзі 2014 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў другім паўгоддзі значна наросцяць экспарт, у тым ліку ў Расію. На 28 жніўня ў Расію пастаўлена 3,6 тыс. т сыру, што ў тры разы больш, чым у ліпені. Акрамя таго, адгружана 2,4 тыс. т масла, што ў 2 разы больш, чым у ліпені, больш як 3 тыс. т сухога абястлушчанага малака", - прывёў даныя Аляксандр Турчын. Ён нагадаў, што 26 жніўня пры ўдзеле Дэпартамента гандлю і паслуг Масквы прайшла сустрэча кіраўнікоў мяса-малочных прадпрыемстваў Беларусі з буйнымі расійскімі гандлёвымі сеткамі. Па выніках перагавораў дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні экспарту беларускай прадукцыі ў Расію па прамых дагаворах без пасрэднікаў. "Такім чынам, прадпрыемствы Мінскай вобласці атрымаюць шанц істотна павялічыць аб'ём паставак малочнай прадукцыі ў Расію. Па выніках года мы плануем атрымаць амаль $135 млн выручкі", - дадаў Аляксандр Турчын.

Што датычыцца экспарту тавараў у першым паўгоддзі 2014 года, то істотнага павелічэння паставак прадукцыі за мяжу дабіліся ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" (127,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2013 года) і ААТ "Гармалзавод нумар 2" (116,1 працэнта).

Рост аб'ёмаў экспарту ў другім паўгоддзі 2014 года таксама плануецца забяспечыць за кошт продажаў аўтамабіляў Geely вытворчасці СЗАТ "Белджы". За студзень-чэрвень 2014 года прадпрыемства адгрузіла на экспарт 2 855 аўтамабіляў на суму $37,2 млн, за ліпень-жнівень - 1 300 аўтамабіляў на $17,6 млн. Акрамя таго, ААТ "Прамагралізінг" вядзе перагаворы па пастаўках тэхнікі "Амкадор" у Бангладэш, чыгуначных вагонаў - у Манголію і Казахстан.

У першым паўгоддзі 2014 года экспарт тавараў склаў $3 795,7 млн, або 104 працэнты да студзеня-чэрвеня 2013 года. "Паводле нашых прагнозаў, паказчык па экспарце тавараў вобласць па выніках года выканае", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі