Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2014

Мінск у 2015 годзе зробіць асноўны ўпор на экспартныя пастаўкі

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск у 2015 годзе зробіць асноўны ўпор на экспартныя пастаўкі, паведаміў журналістам старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Антон Краеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе асноўны ўпор у Мінску плануецца зрабіць менавіта на экспартныя пастаўкі. Калі гаварыць аб сённяшняй сітуацыі, то за студзень-верасень бягучага года ў сталіцы забяспечаны прырост па экспарце тавараў і паслуг на 4,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прадукцыя была экспартавана ў 194 краіны свету. Асноўнымі рынкамі збыту айчыннай прадукцыі традыцыйна застаюцца Расія, Украіна. Хуткарастучымі рынкамі экспарту становяцца Туркменістан, Польшча і Літва. Значна павялічыліся ў бягучым годзе экспартныя пастаўкі Мінска ў Нідэрланды, Лаос, Кувейт, Бразілію, Грэцыю, Нарвегію, Іарданію і Нігерыю", - сказаў Антон Краеўскі.

Геаграфія паставак таксама пашырылася за кошт такіх краін, як Намібія (вымяральныя, кантрольныя прыборы), Емен (шыны, запчасткі), Сурынам (тавары для забаў), Папуа-Новая Гвінея (расхадамеры вадкасцей), Парагвай (настольныя, пакаёвыя гульні), Мадагаскар (вылічальныя машыны), Маўрытанія (вымяральныя прыборы), Бурундзі (апаратура для вымярэння ціску). Аднавіліся пастаўкі на рынкі КНДР, Лівіі, Эквадора, Тога, Беніна, Туніса, Катара, Кот-Д'Івуара.

Гаворачы аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, старшыня камітэта эканомікі падкрэсліў, што для развіцця гэтага віду дзейнасці ў сталіцы ёсць шмат магчымасцей. Так, у горадзе сфарміраваны інавацыйны фонд. Ён штогод выдзяляе амаль Br700 млрд. Гэтыя сродкі перш за ўсё накіроўваюцца на падтрымку і развіццё высокатэхналагічных вытворчасцей і прадпрыемстваў горада, якія праяўляюць інавацыйную актыўнасць. У бягучым годзе са сродкаў фонду прафінансавана 22 праекты прадпрыемстваў розных форм уласнасці.

З інавацыйнага фонду фінансуецца і развіццё Мінскага гарадскога тэхнапарка, які працуе ў горадзе больш як два гады. На гэты момант у тэхнапарку праходзіць рэканструкцыя плошчаў. У 2015 годзе будзе здадзены ў эксплуатацыю асноўны корпус адміністрацыйна-бытавога комплексу, пачнуць будаўніцтва вытворчага корпуса для новых рэзідэнтаў. Цяпер сваю дзейнасць у тэхнапарку ажыццяўляюць 30 рэзідэнтаў, на разглядзе знаходзяцца амаль 10 заявак. Тут створана больш як 220 рабочых месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі