Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2014

Мінск і Новасібірск маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы мадэрнізацыі гарадскога электратранспарту

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новасібірск мае намер развіваць супрацоўніцтва з Мінскам у сферы мадэрнізацыі гарадскога электратранспарту. Аб гэтым паведаміў журналістам пасля сустрэчы з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Жаннай Бірыч першы намеснік мэра Новасібірска Андрэй Ксянзоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж Мінскам і Новасібірскам будзе падпісаны сумесны план дзеянняў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на 2015-2016 гады. Перш за ўсё, мы маем намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне мадэрнізацыі розных сфер гарадской гаспадаркі і ў першую чаргу гарадскога электратранспарту", - сказаў Андрэй Ксянзоў.

Новасібірску цікавыя напрацоўкі Мінска па мадэрнізацыі трамвайных пуцей, абнаўленні рухомага саставу. Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Ксянзова, у расійскім горадзе наспела неабходнасць абнаўлення пасажырскага аўтатранспарту. "Таму я лічу, што ў бліжэйшы час з'явяцца пэўныя кантракты паміж перавозчыкамі Новасібірска і Мінскім аўтамабільным заводам, які з'яўляецца нашым пастаянным партнёрам", - падкрэсліў першы намеснік мэра Новасібірска.

Удзельнікі перагавораў адзначылі важнасць развіцця эканамічных сувязей як паміж канкрэтнымі прадпрыемствамі, якія маюць свае прадстаўніцтвы ў Новасібірску і вобласці, так і ў цэлым паміж рэгіёнамі. Бакі выказалі зацікаўленасць у фарміраванні транспартна-лагістычных сувязей па дастаўцы беларускай прадукцыі харчовай і лёгкай прамысловасці на сібірскія рынкі, амеркавалі прапановы па актывізацыі супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы.

Мінск і Новасібірск з'яўляюцца гарадамі-пабрацімамі. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў 2012 годзе. У гэтым жа годзе заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Заяльцоўскім раёнам Новасібірска і Першамайскім раёнам Мінска. У бягучым годзе дамовіліся аб супрацоўніцтве адміністрацыі Заводскага раёна беларускай сталіцы з Дзяржынскім раёнам Новасібірска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі