Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Врс 2014

Мінсельгасхарч Беларусі прапрацоўвае магчымасць пастаўкі бульбы ў Карэлію, Волагду і Мурманск

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінсельгасхарч Беларусі прапрацоўвае магчымасць заключэння доўгатэрміновых дагавораў на пастаўку бульбы ў Карэлію, Волагду і Мурманск. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела па вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч.

"У асноўным мы экспартуем бульбу па доўгатэрміновых дагаворах, якія заключаны паміж рэспубліканскай асацыяцыяй "Бульбаплодаагародніна" і такімі рэгіёнамі суседняй краіны, як Ленінградская, Калінінградская, Маскоўская вобласці. Нашу бульбу хацелі б бачыць на сваіх рынках і больш паўночныя рэгіёны Расіі, напрыклад, Мурманская і Валагодская вобласці, Карэлія. З імі мы цяпер прапрацоўваем новыя доўгатэрміновыя дагаворы", - адзначыла прадстаўнік Мінсельгасхарча.

У бягучым годзе ўжо экспартавана каля 40 тыс. т бульбы новага ўраджаю, што складае 102 працэнты да верасня 2013 года. Практычна ўсе пастаўкі бульбы прыпадаюць на блізкія рэгіёны Расіі.

Цяпер бульба ў Беларусі ўбрана на 35 тыс. га, або 76 працэнтах адведзеных пад гэту культуру плошчаў. Тэмпы ўборкі складаюць 140 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Усяго плануецца сабраць 1,2 млн т бульбы. "Мы практычна ўжо дасягнулі мільённай мяжы: у сельскагаспадарчых арганізацыях атрымана 868 тыс. т бульбы і яшчэ 124 тыс. т - у фермерскіх гаспадарках", - паведаміла Тацяна Карбановіч. Плануецца, што 250 тыс. т бульбы пойдуць у насенны фонд, 179 тыс. т - на прамперапрацоўку, яшчэ каля 71 тыс. т увойдзе ў стабілізацыйны фонд на міжсезонны перыяд 2014-2015 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі