11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая рамачная стратэгія партнёрства групы Сусветнага банка для Беларусі на 2018-2022 фінансавыя гады абмяркоўвалася на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.
Бакі ў тым ліку разгледзелі актуалізацыю "Дарожнай карты структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь" і прынятыя нарматыўныя прававыя акты, накіраваныя на разняволенне дзелавой ініцыятывы і зняцце бар'ераў для ўключэння насельніцтва ў эканамічную дзейнасць.
Дзмітрый Крутой выказаў удзячнасць Сусветнаму банку за фінансавую падтрымку, а таксама за арыентаванасць сумесных праектаў на вырашэнне найбольш актуальных задач эканамічнага развіцця і паляпшэння якасці жыцця насельніцтва Беларусі.