Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Врс 2012

М.Мясніковіч запрасіў кітайскія кампаніі да рэалізацыі праектаў у індустрыяльным парку

20 верасня, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Беларусь запрашае кампаніі з правінцыі Гуандун да рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Аб гэтым паведаміў сёння на сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад стварае камфортныя ўмовы для інвестараў, якія жадаюць укладваць сродкі ў развіццё вытворчасцей у рэспубліцы. Прадугледжаны падатковыя льготы і іншыя прэферэнцыі для рэзідэнтаў парку. "Спадзяюся, што вашы кампаніі будуць актыўна рэалізоўваць праекты сумесна з беларускімі партнёрамі. У сувязі з гэтым развіццё рэгіянальных кантактаў - важны элемент супрацоўніцтва", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што Беларусь і Кітай з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, паміж лідарамі дзяржаў устанавіліся даўгачасныя даверныя ўзаемаадносіны. "Добра, калі палітычны дыялог, гандлёвыя адносіны з дынамічным развіццём дапаўняюцца прынцыпова новымі падыходамі - інвестыцыйным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

 Важным для рэспублікі ён назваў праект па арганізацыі вытворчасці складанай бытавой тэхнікі сумесна з карпарацыяй "Мідэа Груп", які за няпоўныя чатыры гады, што мінулі з моманту падпісання першых дакументаў і стварэння сумеснага прадпрыемства, стаў брэндавым.

У сваю чаргу губернатар правінцыі Гуандун Чжу Сяадань таксама адзначыў вялікія перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Цікавасць для правінцыі ўяўляе ўзаемадзеянне з Мінскай вобласцю. Размова ідзе не толькі аб павелічэнні тавараабароту, але і ўзаемных інвестыцыях. Акрамя таго, патэнцыял уяўляе супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры і турызму.

У правінцыі Гуандун размешчаны штаб-кватэры лідараў кітайскага і сусветнага рынку тэлекамунікацый - карпарацый "Хуавэй" і "ЗТЕ", якія даволі актыўна працуюць у Беларусі, галоўным чынам па пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. У маі адбыўся візіт у КНР беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, бакі дамовіліся правесці перагаворы па сумесных праектах у галіне мікраэлектронікі і тэлекамунікацый. З карпарацыяй "ЗТЕ" падпісаны мемарандум аб стварэнні вытворчага прадпрыемства ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку для пашырэння тэхналогій RFID і электронных метак.

Паказальным з'яўляецца вопыт работы ў Беларусі карпарацыі "Мідэа Груп" з правінцыі Гуандун. У 2008 годзе ў рэспубліцы было створана СП па выпуску складанабытавой тэхнікі. Пераканаўшыся ў надзейнасці і перспектыўнасці супрацоўніцтва з ААТ "Гарызонт", гэта карпарацыя ў 2009 годзе павялічыла сваю долю ў СП з 30 працэнтаў да 51 працэнта і выказвае намер па стварэнню новых вытворчасцей, у тым ліку ў рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.

Правінцыя Гуандун з'яўляецца буйнейшым спажыўцом інтэгральных схем, што вырабляюцца ААТ "Інтэграл", даволі актыўна развіваюцца абмены ў навукова-тэхнічнай сферы, адпрацоўваюцца сумесныя праекты ў галіне мікрапрацэсарнай тэхнікі, праграмавання і новых матэрыялаў. Існуюць перспектывы супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай галіне, у распрацоўцы сістэм кіравання і праграмнага забеспячэння. Па выніках 10-га пасяджэння міжурадавай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій у маі бягучага года Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з Ліньянскім тэхнічным інстытутам правінцыі Гуандун аб абмене вынікамі навукова-тэхнічнай дзейнасці і вопытам індустрыялізацыі, ААТ "Агат - сістэмы кіравання" і Цзінаньскі ўніверсітэт падпісалі пратакол аб намерах праводзіць сумесныя даследаванні ў галіне распрацоўкі інтэлектуальнай сістэмы кіравання ў надзвычайных сітуацыях. Прапрацоўваецца пытанне стварэння Савета кіравання навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам Беларусі і правінцыі Гуандун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі