Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2012

М.Мясніковіч заклаў памятную капсулу ў фундамент новага завода высокатрывалага чыгуннага ліцця ў Стоўбцах

6 снежня, Стоўбцы /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў сёння ўдзел у цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам на месцы будаўніцтва завода высокатрывалага, высокадакладнага чыгуннага ліцця на філіяле ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" у Стоўбцах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 110 млн. еўра. Ён будзе рэалізаваны ў дзве чаргі. Чакаецца, што першая чарга новай вытворчасці будзе запушчана ў 2014 годзе, другая - у 2017-м. Штогод на новым заводзе будуць атрымліваць 50 тыс.т чыгунных адлівак з чыгуну высокатрывалых марак.

Прэм'ер-міністр назваў аб'ект знакавым для айчыннай прамысловасці. Тут будуць выкарыстоўвацца самыя перадавыя ў свеце тэхналогіі. "Вельмі добра, што гэта высокатэхналагічная вытворчасць. Дастаткова сказаць, што больш за 75 працэнтаў ад каштарыснай вартасці - гэта вартасць абсталявання сусветнага ўзроўню, - падкрэсліў ён. - За гэтым новыя тэхналогіі, высокакваліфікаваныя кадры і высокія зарплаты тых, хто будзе тут працаваць".

Для Беларусі гэта не толькі новае прадпрыемства, але і сур'ёзнае імпартазамяшчэнне - штогадовая эканомія будзе складаць каля $25 млн. у год. Завод закрые не толькі патрэбнасці Мінскага маторнага завода, але і сумежных галін, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Характэрна, што новы завод будуецца менавіта ў Стоўбцах. "Гэта своеасаблівы горад-спадарожнік Мінска, дзе ёсць неабходныя камунікацыі і добрыя рабочыя кадры", - растлумачыў кіраўнік урада.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць палепшыць якасць выпускаемых у Беларусі рухавікоў, а таксама павялічыць экспарт гэтай прадукцыі.

Як расказаў у інтэрв'ю журналістам генеральны дырэктар Мінскага маторнага завода Мікалай Лобач, магутнасць новага завода дасць магчымасць цалкам закрыць унутраныя патрэбнасці краіны. У будучым Мінскі маторны завод плануе асвоіць выпуск усёй лінейкі рухавікоў: ад 30 да 1 тыс.к.с. Новая вытворчасць дапаможа закрыць патрэбы ўсіх арганізацый машынабудавання, падкрэсліў гендырэктар. Акрамя таго, плануецца пастаўляць чыгунныя вырабы і ў іншыя краіны. Цікавасць праяўляюць заказчыкі з Германіі і Польшчы. Плануецца, што агульная колькасць працуючых на новым заводзе складзе каля 1,1 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі