Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2012

М.Мясніковіч заклаў памятную капсулу ў фундамент беларуска-швейцарскага завода ў Фаніпалі

4 кастрычніка, Фаніпаль /Ганна Кот - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі закладкі сімвалічнай капсулы з пасланнем патомкам на месцы будаўніцтва беларуска-швейцарскага завода па вытворчасці гарадскога пасажырскага і чыгуначнага транспарту ў горадзе Фаніпаль Мінскай вобаласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што пачатак будаўніцтва сумеснага беларуска-швейцарскага прадпрыемства з'яўляецца новай старонкай развіцця беларускай эканомікі, і прамысловага комплексу ў прыватнасці. У праекце аб'ядналіся інтэлектуальныя сілы, вытворчыя магутнасці беларускага і швейцарскага бакоў, адзначыў прэм'ер-міністр.

"Плануецца пабудаваць сапраўды высокатэхналагічную, еўрапейскую, сусветнага ўзроўню вытворчасць чыгуначнага і гарадскога электрычнага пасажырскага транспарту. Яе будаўніцтва дасць магчымасць Беларусі не толькі вырашыць пытанні ўнутранага рынку,  але і эфектыўна працаваць на рынку Мытнага саюза, развіваць экспарт у краіны далёкага замежжа", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што будаўніцтва сумеснага завода будзе ісці даволі актыўнымі тэмпамі.

Прэм'ер таксама адзначыў, што партнёр са швейцарскага боку, дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail AG Петэр Шпулер прывозіў у Беларусь вялікую дэлегацыю дзелавых колаў Швейцарыі і Германіі. Адбылася сустрэча ва ўрадзе, якой удзельнікі задаволены. Такім чынам, будаўніцтва сумеснага завода на беларускай зямлі - гэта толькі пачатак. "Я думаю, што мы будзем прырастаць новымі праектамі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Дырэктар і ўладальнік кампаніі Stadler Rail AG Петэр Шпулер у сваю чаргу паведаміў, што спецыялізацыяй кампаніі з'яўляюцца рэгіянальныя паязды, гарадскі транспарт, трамваі, а таксама двухпавярховыя і міжрэгіянальныя паязды. Цяпер кампанія пастаўляе тэхніку ў Амерыку, Паўднёвую Афрыку. "Мы рады, што зможам пастаўляць нашу тэхніку ў краіны СНД з Беларусі", - адзначыў ён. Петэр Шпулер нагадаў, што Stadler Rail AG раней паставіла 10 электрапаяздоў у Беларусь, якія атрымалі добрыя водгукі ад беларускага насельніцтва. "Цяпер мы стаім на фінішнай прамой перагавораў з Беларускай чыгункай па наступнаму заказу электрапаяздоў, большая частка якіх будзе выраблена ў Беларусі", - сказаў ён. Паводле слоў Петэра Шпулера, наступная партыя рэгіянальных электрапаяздоў павінна паступіць у эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакею.

Старшыня Савета дырэктараў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" Уладзімір Кароль падкрэсліў, што Stadler уваходзіць у лік сусветных лідараў у сваёй сферы. Будаўніцтва сумеснага з Stadler Rail AG завода з'яўляецца вельмі важным праектам і нясе значныя выгады для абодвух бакоў як на ўзроўні прадпрыемстваў, так і на ўзроўні дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі