Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2014

Мясніковіч: у нас ёсць усе падставы разлічваць на павелічэнне валютнай выручкі ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2015 годзе

13 лістапада, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Нягледзячы на дэвальвацыю расійскага рубля, у беларускіх экспарцёраў сельгаспрадукцыі ёсць усе падставы разлічваць на павелічэнне валютнай выручкі ў 2015 годзе да намечаных $7 млрд. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання спецыялізаванай міжнароднай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2014", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер канстатаваў - нягледзячы на значнае павелічэнне фізічных аб'ёмаў экспарту ў Расію ў гэтым годзе, у параўнанні з 2013-м у доларавым вылічэнні айчынныя сельгасвытворцы страчваюць. Гэта стварае пэўныя цяжкасці, каб выйсці ў бягучым годзе на $6,2 млрд, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання міжнароднай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа-2014" "Але я думаю, што мы з Расійскай Федэрацыяй у пэўнай ступені гэтыя пытанні ўрэгулюем (хоць тут даводзіцца канстатаваць вельмі нездавальняючую работу Еўразійскай эканамічнай камісіі), і ў гэтым плане на наступны год мы разлічваем, што харчовы экспарт складзе $7 млрд. Для гэтага ёсць усе перадумовы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён нагадаў, што як па мясной, так і па малочнай прадукцыі доля беларускіх прадпрыемстваў даволі вялікая ў агульным аб'ёме расійскага імпарту. "Мы нарошчваем аб'ёмы вытворчасці запатрабаванай як на расійскім, так і на іншых рынках харчовай прадукцыі. Літаральна сёння абмяркоўвалася пытанне магчымых буйных здзелак на пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай і на іншыя рынкі, якія для нас на сёння не вельмі прэміяльныя", - адзначыў кіраўнік урада.

"Да таго ж мы разлічваем, што курс расійскага рубля будзе крыху ўмацоўвацца да долара, такім чынам, будзе расці і валютная выручка беларускіх экспарцёраў", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч. Згодна з раней агучанымі ім данымі, тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі па прагнозе на 2015 год павінен скласці 103 працэнты, тэмп росту экспарту - 113 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі