Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Oct 2014

Мясніковіч бачыць патэнцыял у стварэнні беларуска-французскіх сумесных прадпрыемстваў

30 кастрычніка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч бачыць патэнцыял у стварэнні беларуска-французскіх сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з французскімі дыпламатамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч Прэм'ер-міністр з задавальненнем адзначыў развіццё і пазітыўную дынаміку двухбаковых беларуска-французскіх адносін, асабліва ў апошнія месяцы. "Але мы маглі б дасягнуць значна лепшых паказчыкаў як у тавараабароце, так і па стварэнні сумесных кампаній. Я вітаю гандлёвае супрацоўніцтва, але калі будуць сумесныя кампаніі і акцыянерныя таварыствы, за гэтым будзе і інвестыцыйнае, і інавацыйнае супрацоўніцтва. І галоўнае, што гэтыя працэсы будуць мець неабарачальны характар па прычыне агульнасці інтарэсаў нашых краін", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч са шкадаваннем канстатаваў, што на сённяшні дзень створана толькі 48 сумесных беларуска-французскіх вытворчасцей і стапрацэнтных французскіх прадпрыемстваў. "З Германіяй у нас 361 такое прадпрыемства і тавараабарот $4,8 млрд, з Францыяй тавараабарот значна меншы", - заўважыў прэм'ер.

Прэм'ер-міністр Беларусі ў час сустрэчы з французскімі дыпламатаміПры гэтым ён выказаў упэўненасць, што актывізацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін будзе садзейнічаць сумесная беларуска-французская міжурадавая камісія, дагавор аб стварэнні якой быў падпісаны ў час візіту віцэ-прэм'ера Беларусі Пятра Пракаповіча ў кастрычніку бягучага года ў Парыж. З беларускага боку гэту камісію будзе ўзначальваць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Эрык Фурнье адзначыў пазітыўныя зрухі беларуска-французскага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы апошнім часам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі