Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Лют 2013

МФК плануе ў 2013 годзе рэалізаваць здзелкі ў фінансавым сектары і аграбізнесе Беларусі

28 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Міжнародная фінансавая карпарацыя плануе ў 2013 годзе рэалізаваць здзелкі ў фінансавым сектары і аграбізнесе Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік прадстаўніцтва МФК у Беларусі Вольга Шчарбіна на ІІІ Міжнародным форуме "Рынак капіталу Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб перспектывах па інвесціраванню ў Беларусь у 2013 годзе, Вольга Шчарбіна адзначыла: "Нам хацелася у бліжэйшым будучым выйсці на ўзровень 2011 фінансавага года, калі было $125 млн. Гэта сума, на якую нам хацелася б арыентавацца. У нас у распрацоўцы ёсць некалькі здзелак. Гэта здзелкі ў фінансавым сектары і аграбізнесе", - адзначыла прадстаўнік МФК. Пры гэтым яна падкрэсліла, што аб'ём сродкаў, які інвесціруецца МФК у Беларусь, яшчэ вельмі далёкі ад тэарэтычна максімальнага крэдытнага ліміту, устаноўленага для краіны.

Не так даўно МФК рэалізавала некалькі паспяховых здзелак у аграбізнесе Беларусі. "Сектар аграбізнесу для МФК цяпер знаходзіцца ў зоне павышанай увагі, таму што МФК і Група Сусветнага банка ўзялі на сябе пэўныя абавязацельствы перад "вялікай дваццаткай" па змяншэнню праблемы харчовай бяспекі ў свеце", - растлумачыла Вольга Шчарбіна. Інвестыцыі МФК ажыццяўляе ў прыватны капітал.

Беларусь стала членам МФК у 1992 годзе. Цяпер карпарацыя факусіруе свае намаганні на паляпшэнні бізнес-асяроддзя і інвестыцыйнага клімату ў Беларусі і павышэнні канкурэнтаздольнасці прыватнага сектара. Акрамя важкіх праектаў у рэальным сектары эканомікі важным складальнікам работы МФК у Беларусі з'яўляецца падтрымка прыватных кампаній-экспарцёраў згодна з Глабальнай праграмай фінансавання гандлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі