Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Jan 2014

Меры для паляпшэння ўмоў інвестдзейнасці на тэрыторыі СЭЗ прыняты ў Беларусі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах паляпшэння ўмоў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі СЭЗ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для актывізацыі работ па будаўніцтву і (або) рэканструкцыі аб'ектаў нерухомай маёмасці і аб'ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ і стымулявання інвестараў да рэінвесціравання атрыманага прыбытку ва ўказе прадугледжана норма, якая дае магчымасць урэгуляваць парадак завяршэння мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны адносна тавараў, якія выкарыстоўваюцца падрадчыкамі ў рамках рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, і (або) вызваліць гэтыя тавары ад выплаты ўвазных мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць пры ўмове, што яны не вывозяцца за межы тэрыторыі СЭЗ, на якой прымяняецца мытная працэдура свабоднай мытнай зоны, і выкарыстоўваюцца ў мэтах рэалізацыі ўказанага інвестыцыйнага праекта", - паведамілі ў прэс-службе.

Для спрашчэння парадку аднясення адходаў да перапрацаваных у стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання, уносіцца змяненне ва ўказ ад 9 чэрвеня 2005 года нумар 262 у частцы адмены нормы аб неабходнасці зацвярджэння пераліку арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па збору (нарыхтоўцы) і (або) выкарыстанню ў якасці другаснай сыравіны, а таксама па абясшкоджванню адходаў, пры перадчы якім адходы разглядаюцца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання, праінфармавалі ў прэс-службе. Замест пераліку арганізацый указам прадугледжаны ўмовы, пры якіх адходы будуць разглядацца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання.

"Гэтыя ўмовы прадугледжваюць перадачу адходаў для абясшкоджвання і (або) захавання адпаведным арганізацыям, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на дзейнасць, звязаную з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, састаўнымі работамі і паслугамі якой з'яўляюцца абясшкоджванне і (або) захаванне адходаў, або перадачу адходаў арганізацыі, якая ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку эксплуатацыю аб'екта па выкарыстанню адходаў, для іх далейшага выкарыстання ў якасці другаснай сыравіны", - растлумачылі ў прэс-службе.

Абясшкоджванне і (або) захаванне адходаў рэзідэнтам СЭЗ на ўласных аб'ектах абясшкоджвання і (або) захавання адходаў будзе ажыццяўляцца таксама пры наяўнасці ў яго спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Інфармацыя аб такіх арганізацыях або аб'ектах будзе размяшчацца на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

У мэтах упарадкавання дзейнасці свабодных мытных зон, створаных на тэрыторыі СЭЗ, указам таксама ўнесены аналагічныя змяненні, што датычацца вызначэння ўмоў, пры якіх адходы разглядаюцца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання, у Палажэнне аб свабодных складах, зацверджаная ўказам Прэзідэнта Беларусі ад 9 лютага 2012 года нумар 55.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі