19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Мазырскі НПЗ" скарэкціраваў вытворчы план красавіка ў бок павелічэння аб'ёмаў перапрацоўкі нафты, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Паводле даных прадпрыемства, усе тэхналагічныя аб'екты - у нармальным рэжыме. "Атрыманыя нафтапрадукты своечасова рэалізуюцца", - удакладнілі ў ААТ.
Штодзённа на заводзе нарошчваюць выпуск бітуму. Гэты прадукт адгружаюць у кругласутачным рэжыме аўтамабільным і чыгуначным транспартам.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, у ААТ пераўтвораны ў 1994-м. Асноўныя віды дзейнасці - перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў. Таварная прадукцыя Мазырскага НПЗ экспартуецца ў больш як 20 краін.