У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Кст 2013

МАЗ да канца года паставіць 125 аўтобусаў піцерскай кампаніі "Трэці парк"

3 верасня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод да канца бягучага года паставіць 125 аўтобусаў адкрытаму акцыянернаму таварыству "Трэці парк" (Санкт-Пецярбург). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела рэалізацыі ААТ "МАЗ" Уладзімір Дормаш.

Першыя 20 аўтобусаў былі перададзены расійскаму партнёру 2 кастрычніка ў час візіту ў Санкт-Пецярбург беларускай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

"Гэта першая партыя з запланаваных на бягучы год 125 адзінак тэхнікі", - адзначыў прадстаўнік беларускай кампаніі. Паводле яго слоў, сёння МАЗ працуе з усімі асноўнымі перавозчыкамі паўночнай сталіцы Расіі. Актыўныя пастаўкі тэхнікі вядуцца з 2009 года. За гэты час у Санкт-Пецярбург адпраўлена ўжо амаль 500 аўтобусаў МАЗ. "У наступным годзе мы плануем максімальна абнавіць стары парк Санкт-Пецярбурга", - падзяліўся планамі Уладзімір Дормаш. Як было адзначана на цырымоніі перадачы аўтобусаў, у гэтым зацікаўлены і расійскі бок.

У цырымоніі перадачы аўтобусаў прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка.

Мінскі аўтамабільны завод створаны ў 1944 годзе. У 2009 годзе пераўтвораны ў ААТ "МАЗ", з 2012 года ААТ "МАЗ" стала кіруючай кампаніяй холдынга "БелаўтаМАЗ". МАЗ выпускае больш як 500 мадэлей і мадыфікацый грузавых аўтамабіляў і амаль 20 мадэлей пасажырскай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску