Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2014

Малдова мае намер выключыць усе бар'еры ў гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю

22 ліпеня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Малдова мае намер выключыць усе бар'еры ў гандлёва-эканамічных адносінах з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Малдовы Андрыян Канду на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі Малдовы.

Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Міхневічам прыбыла ў Кішынёў для кансультацый па двухбаковым эканамічным супрацоўніцтве ў кантэксце падпісання пагаднення аб асацыяцыі Малдовы з Еўрапейскім саюзам, што прадугледжвае таксама стварэнне паміж рэспублікай і ЕС глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю.

Асноўныя тэмы сустрэчы з кіраўніком Міністэрства эканомікі Малдовы датычыліся доступу тавараў на малдаўскі рынак, тэхнічных бар'ераў у гандлі, прызнання сертыфікатаў адпаведнасці, санітарных і фітасанітарных мер і правіл паходжання тавараў. У канцы візіту дэлегацыя Беларусі наведала малдаўска-беларускае прадпрыемства па зборцы ў Малдове беларускіх трактароў і тралейбусаў.

Андрыян Канду адзначыў неабходнасць захавання і развіцця эканамічных адносін Малдовы з традыцыйнымі партнёрамі, запэўніўшы, што ўрад рэспублікі ўдзяляе асаблівую ўвагу захаванню правіл паходжання тавараў у мэтах прадухілення рызыкі незаконнага рээкспарту тавараў. Міністр запэўніў, што будзе ўстаноўлены пастаянны дыялог з беларускім бокам па ўсіх існуючых платформах, на ўсіх этапах укаранення палажэнняў пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Малдовай і ЕС, каб выключыць усе бар'еры для гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі.

Акрамя таго, Андрыян Канду прадставіў магчымасці для супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання на платформе прамысловых паркаў і свабодных эканамічных зон. Беларуская дэлегацыя выказала цікавасць да развіцця патэнцыялу ў гэтай галіне прамысловасці, да адкрыцця ў перспектыве завода ў Малдове.

Бакі дамовіліся прадоўжыць практыку двухбаковых кансультацый і сумеснага маніторынгу ўзаемнага гандлю, а ў выпадку ўзнікнення праблем прымаць неадкладныя меры для іх вырашэння. Для гэтага пры неабходнасці будуць створаны галіновыя рабочыя групы. Дасягнута дамоўленасць, што чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе 24-25 кастрычніка ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі