Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2014

Малдова будзе пастаўляць у Беларусь экалагічныя віны

24 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Малдова будзе экспартаваць у Беларусь экалагічныя віны. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы Васіль Бумакоў на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй, куды ўвайшлі кіраўнікі прадпрыемстваў, вучоныя, якія наведалі краіну для вывучэння вытворчасці белых і чырвоных він па экалагічных тэхналогіях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасе Малдовы.

Дэлегацыя з Беларусі прыняла ўдзел у круглым стале, у час якога выступілі вядучыя вучоныя з вінаградна-вінаробнай галіны Інстытута вінаграду і віна, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, адказныя за маніторынг экалагічнай вытворчасці, а таксама вытворца экалагічнага віна кампанія Vinaria din Vale.

Васіль Бумакоў падзякаваў беларускім партнёрам за шчырасць і інтарэс, выказаны да малдаўскіх він, адзначыўшы, што ў Малдове ёсць глебы, якія даюць магчымасць вырабляць якасныя віны без хімічных дабавак, і ў краіны маецца патэнцыял вытворчасці экалагічнага віна. Экспарт такога віна ў Беларусь - толькі першы крок, які дасць магчымасць малдаўскім вінаробам заваяваць еўрапейскі рынак арганічных він, адзначыў ён.

Вытворчасць экалагічных він патрабуе высокіх затрат, паколькі яна не прадугледжвае выкарыстання штучных угнаенняў і хімікатаў для лячэння віна. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяляць перавозцы сыравіны, а таксама захоўванню гатовай прадукцыі.

Вытворчасцю і экспартам экалагічных він у Беларусь будзе займацца кампанія Vinaria din Vale, якая мае больш як 140 га вінаграднікаў, што вырошчваюцца па біяметадалогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі