Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2014

"МакДональдс" плануе за 10 гадоў пабудаваць 28 рэстаранаў у абласных цэнтрах і Мінску

11 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя 10 гадоў кампанія "МакДональдс" у Беларусі плануе пабудаваць 28 рэстаранаў у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах. Аб гэтым паведаміла кіруючы дырэктар кампаніі Вікторыя Данько сёння ў Віцебску ў ходзе цырымоніі адкрыцця першага рэгіянальнага рэстарана сеткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Вікторыі Данько, на гэтым этапе развіцця кампаніі прыярытэт будзе аддавацца ўзвядзенню аб'ектаў у сталіцы. Гэта выклікана тым, што дзеючыя мінскія рэстараны працуюць з вялікім напружаннем, абслугоўваючы ў год не менш за 1,3 млн наведвальнікаў. Разам з тым пасля адкрыцця рэстарана ў Віцебску кампанія прадоўжыць экспансію ў рэгіёны, мае намер пабудаваць аб'екты ў кожным абласным цэнтры, хаця інфармацыя аб тым, які горад будзе наступным, пакуль не выдаецца. Акрамя таго, паводле слоў Вікторыі Данько, "МакДональдс" у Беларусі трымае ў полі зроку і магчымасці будаўніцтва рэстаранаў у раённых цэнтрах, напрыклад у Оршы, Салігорску, Мазыры.

За 17 гадоў работы рэстараны "МакДональдс" у Мінску абслужылі каля 180 млн наведвальнікаў. Аб'ём інвестыцый кампаніі ў Беларусі за гэты ж перыяд перавысіў $25,7 млн, у бюджэты рознага ўзроўню пералічана больш за Br733 млрд падаткаў і збораў, у тым ліку за 2013 год - Br173, 5 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі