Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2014

Магчымасці дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю будуць прадстаўлены 17 кастрычніка ў Парыжы

16 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Магчымасці дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю будуць прадстаўлены 17 кастрычніка ў Парыжы. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка.

"На 17 кастрычніка бягучага года намечана правядзенне прэзентацыі Беларусі ў сталіцы Францыі. Гэта мерапрыемства адбудзецца па дамоўленасці з Гандлёва-прамысловай палатай Парыжа і рэгіёна Іль-дэ-Франс, якая аб'ядноўвае французскія прадпрыемствы, доля якіх у ВУП краіны складае 20 працэнтаў", - адзначыў дыпламат.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. "Мы плануем прадставіць французскім кампаніям, якія працуюць у Парыжы і ў сталічным рэгіёне Францыі, магчымасці дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю, патэнцыяльныя інвестыцыйныя праекты. Спадзяёмся, што ў выніку гэта прэзентацыя перарасце ў візіт французскіх дзелавых колаў у Беларусь", - паведаміў Павел Латушка.

Паводле інфармацыі кіраўніка дыппрадстаўніцтва, да канца 2014 года запланавана правядзенне шэрага прэзентацый і ў іншых рэгіёнах Францыі. Так, у верасні адбудзецца прэзентацыя ў буйнейшым эканамічным цэнтры - горадзе Тулуза, а ў лістападзе - у горадзе Рэн.

Павел Латушка падкрэсліў, што пасольства Беларусі ў Францыі даволі актыўна займаецца правядзеннем мерапрыемстваў, якія накіраваны на прэзентацыю магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Францыяй і Іспаніяй. За апошнія паўтара года дыппрадстаўніцтва арганізавала 9 такіх мерапрыемстваў у буйнейшых гарадах Францыі, а таксама ў іспанскіх гарадах Мадрыд і Барселона. "Гэтыя прэзентацыі наведалі прадстаўнікі больш як 400 французскіх і іспанскіх кампаній. Гэта сведчыць пра даволі вялікі інтарэс з боку дзелавых колаў Францыі і Іспаніі да развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з нашай краінай. Акрамя таго, па выніках гэтых 9 прэзентацый ужо адбыліся некалькі візітаў французскіх і іспанскіх кампаній у Беларусь, праведзены перагаворы з беларускімі прадпрыемствамі, міністэрствамі і ведамствамі", - паведаміў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі