Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2014

Мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі будзе завершана ў 2016 годзе

31 кастрычніка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі будзе завершана ў 2016 годзе, паведаміў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2016 годзе плануецца завяршыць у поўным аб'ёме комплексную мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў. Гэта дасць магчымасць павялічыць магутнасці па перапрацоўцы нафты да 12 млн т у год (яшчэ нядаўна гэта было амаль 9 млн т) і давесці глыбіню перапрацоўкі да 92-93 працэнтаў (сёння яна складае 70-72 працэнты), - адзначыў Уладзімір Сямашка. - Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць атрымаць дадатковы прыбытак у разліку прыкладна $80-90 на кожную перапрацаваную тону нафты".

Гэтымі днямі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу завяршыць мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі ў 2015-2016 гадах. "Ніякага 17-га і тым больш 18-га года быць не можа. Усе гэтыя работы трэба зрабіць на працягу 2015 і 2016 гадоў", - заявіў ён. Прэм'ер даручыў прадставіць на зацвярджэнне ўзгодненыя графікі мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых заводаў не пазней за 1 лістапада.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод (сёння ААТ "Нафтан") - у 1963 годзе. Найбольш актыўна мадэрнізацыя гэтых заводаў, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, вядзецца апошнія 5-6 гадоў. Штогод у іх мадэрнізацыю, паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, укладваецца ад $150 млн да $250 млн.

Паводле інфармацыі канцэрна "Белнафтахім", тэхналагічны ўзровень і вытворчыя магутнасці нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі (МНПЗ і "Нафтана") даюць магчымасць забяспечыць унутраны рынак Беларусі якаснымі нафтапрадуктамі экалагічнага ўзроўню не ніжэйшага за Еўра-5 (К5) і пастаўку ў Расію ў 2015 годзе да 1,8 млн т таварных аўтабензінаў. За дзевяць месяцаў 2014 года ў Расію прададзена больш як 1,2 млн т беларускіх нафтапрадуктаў, за мінулы год - больш як 1,4 млн т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі