Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Лют 2010

Лукашэнка запрашае групу Rothschild да ацэнкі прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусі

19 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае групу Rothschild правесці ацэнку прыватызуемых прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў кампаніі за тую работу, якую яна правяла па ацэнцы некаторых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. "Мы высока ацэньваем работу вашай кампаніі. Гэта не навіна, таму што група Rothschild - адна са старэйшых у свеце, і нам было б вельмі выгадна працаваць з вашымі спецыялістамі", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі ў прынцыпе згодзіцеся, то ў бліжэйшы час мы маглі б вызначыць 5-7 праектаў і прапрацаваць іх больш сур'ёзна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не толькі хацелі б атрымаць дакладную ацэнку прыватызуемых прадпрыемстваў, але і хацелі б многаму павучыцца". Кіраўнік дзяржавы дадаў, што вопыт супрацоўніцтва з групай Rothschild ужо ёсць, але пры гэтым звярнуў увагу на абавязковасць беларускага боку. "Мы людзі абавязковыя, і калі мы дамовімся, то выканаем усё, што абяцалі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў кіраўніцтва групы Rothschild абмеркаваць асноўныя прынцыпы супрацоўніцтва і адзначыў, што ў сваю чаргу гатовы да сур'ёзнай і шчырай размовы і адказаць на пытанні, якія цікавяць.

Кіруючы дырэктар групы Rothschild Арыэль дэ Ротшыльд падзякавала за высокую ацэнку работы кампаніі, у тым ліку па ацэнцы актываў БПБ-банка. Яна адзначыла, што прадстаўнікі групы Rothschild сустракаліся з членамі беларускага ўрада, кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, каб лепш зразумець намеры беларускага боку з фінансавага і эканамічнага пунктаў погляду.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі