Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Сак 2010

Лукашэнка вітае стварэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ЗША

29 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітае стварэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам шэрага буйных амерыканскіх кампаній, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З ініцыятывай аб'яднаць бізнесменаў дзвюх краін, зацікаўленых у развіцці гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей паміж дзяржавамі, выступіў амерыканскі бок.

Прэзідэнт выказаў надзею, што буйны амерыканскі бізнес, прыйшоўшы ў Беларусь і аб'ектыўна ацаніўшы перспектывы і выгады супрацоўніцтва, зможа аказаць станоўчы ўплыў на нармалізацыю двухбаковых адносін. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, прыезд у Мінск кіраўнікоў амерыканскіх карпарацый і кампаній - сусветных лідэраў у такіх перадавых галінах, як машынабудаванне, інфармацыйныя тэхналогіі, інвестыцыйны і юрыдычны кансалтынг, адкрые новую старонку ў гісторыі беларуска-амерыканскіх адносін.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным імкненне амерыканскага боку супрацоўнічаць у сферы знешняга гандлю і інвестыцый, быць сувязным звяном паміж двума народамі. Ён падкрэсліў, што для гэтага ў Беларусі ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы. "Акрамя сацыяльна-палітычнай стабільнасці і забеспячэння высокіх тэмпаў развіцця эканомікі, намі прыняты беспрэцэдэнтныя меры па лібералізацыі і ўдасканаленню ўсіх працэдур, звязаных з вядзеннем бізнесу. Асаблівая ўвага надаецца стымуляванню прытоку замежных капіталаў. Ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для работы інвестараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі пастаўлена задача вывесці краіну ў першую трыццатку дзяржаў у сусветным рэйтынгу па ўмовах вядзення бізнесу. Вынікі гэтай работы ўжо атрымалі добрую ацэнку з боку Сусветнага банка і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, паводле слоў Прэзідэнта, многія партнёры з Германіі, Італіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін, ацаніўшы кан'юнктуру беларускай эканомікі, актывізавалі рэалізацыю буйных інвестыцыйных аб'ектаў у такіх вельмі выгадных і стратэгічных галінах, як энергетыка, транспарт і лагістыка, будаўніцтва, праграмнае забеспячэнне, сельская гаспадарка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, нафтаперапрацоўка, банкаўскі сектар. "Многя з іх адзначаюць, што Беларусь сёння - гэта востраў стабільнасці, адказнасці, надзейнасці і, што немалаважна, бескампраміснага непрымання карупцыі і крыміналу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі