29 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кітайска-беларускі індустрыяльны парк неабходна прыцягваць найбольш буйныя і вядомыя кампаніі не толькі з Беларусі і Кітая, але таксама з Еўропы і іншых кантынентаў свету. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР,
членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі, паведамляе БЕЛТА.Прэзідэнт падтрымаў прапанову кітайскага госця надаць Парку статус міждзяржаўнага праекта. "Наша задача - сумесна стварыць такія высокатэхналагічныя вытворчасці, якія будуць запатрабаваны на еўрапейскай прасторы", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ўжо ў гэтым годзе будуць зроблены сур'ёзныя крокі па стварэнні Парка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь ганарыцца высокім узроўнем адносін, якія склаліся з Кітаем. "Беларусь адчувае плячо і падтрымку Кітая", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама запэўніў, што пазіцыя Беларусі адносна Кітая застанецца нязменнай.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|