Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Врс 2014

Лукашэнка: у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк трэба прыцягваць кампаніі з сусветным імем

29 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кітайска-беларускі індустрыяльны парк неабходна прыцягваць найбольш буйныя і вядомыя кампаніі не толькі з Беларусі і Кітая, але таксама з Еўропы і іншых кантынентаў свету. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР, членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Чжан Гаалі, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт падтрымаў прапанову кітайскага госця надаць Парку статус міждзяржаўнага праекта. "Наша задача - сумесна стварыць такія высокатэхналагічныя вытворчасці, якія будуць запатрабаваны на еўрапейскай прасторы", - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ўжо ў гэтым годзе будуць зроблены сур'ёзныя крокі па стварэнні Парка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь ганарыцца высокім узроўнем адносін, якія склаліся з Кітаем. "Беларусь адчувае плячо і падтрымку Кітая", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў, што пазіцыя Беларусі адносна Кітая застанецца нязменнай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі