Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2014

Лукашэнка прапануе вырошчваць на Палессі бахчавыя культуры

15 жніўня, Скідзель /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе губернатарам паўднёвых рэгіёнаў Беларусі звярнуць увагу на вырошчванне бахчавых культур у сувязі са змяненнем кліматычных умоў. Аб гэтым ішла размова сёння ў час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў гэтым годзе на сваім участку вырасціў і кавуны, і дыні. Паводле яго слоў, кавуны атрымаліся нават смачнейшыя за астраханскія. "Аказваецца, у нас можна вырошчваць кавуны. І гэта ў Мінску, не на поўдні! А там і праблем няма ніякіх, - лічыць Прэзідэнт. - Я на сабе праверыў, што ў нас можна вырошчваць бахчавыя. Вучоныя - малайцы".

"Давайце будзем вырошчваць бахчавыя на Палессі. Трэба гэтым займацца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Трэба перадаць губернатарам па кавуну, каб яны пераканаліся, што гэта рэальна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі