Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2014

Лукашэнка патрабуе ператварыць Нацагенцтва інвестыцый і прыватызацыі ў дзейснае "адно акно" для інвестараў

17 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе павышэння эфектыўнасці работы Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, ператварыўшы яго ў дзейснае "адно акно" для замежных інвестараў. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння перад Міністэрствам эканомікі на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыцягненне прамых замежных інвестыцый з'яўляецца "архіважнай тэмай для беларускай эканомікі". "Увесь свет сёння, кожная краіна, горад змагаюцца за іх. Пры гэтым пералік краін-донараў вядомы і не такі ўжо вялікі. Як жа мы працуем з імі, што на выхадзе маем?" - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прысутных на нарадзе.

Прэзідэнт лічыць, што работа ў гэтым напрамку вядзецца слаба. "Адны цягнуць інвестараў у краіну з усіх сіл, іншыя валакіцяць праекты", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што толькі яго ўмяшанне прадухіліла зрыў многіх праектаў. "Майце на ўвазе: двойчы паўтараць па адным і тым жа пытанні я не буду", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце выйграе той, хто можа прапанаваць правільна складзеныя інвестыцыйныя праекты, падрыхтаваныя ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі стандартамі. "Пакуль жа паслы скардзяцца на фактычную адсутнасць "ліквідных" інвестыцыйных прапаноў. Нават тыя з іх, якія цяпер рэалізуюцца або знаходзяцца на стадыі глыбокай прапрацоўкі, з'яўляюцца па большай частцы вынікам палітычных дамоўленасцей на высокім узроўні", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. У якасці паказальнага прыкладу Прэзідэнт прывёў узровень прамых кітайскіх інвестыцый, які, на яго думку, "не адпавядае духу адносін з Кітаем".

Прэзідэнт адзначыў, што ў 2014 годзе за кіраўнікамі замежных устаноў Беларусі персанальна замацаваны 34 буйныя інвестыцыйныя праекты на агульную суму інвестыцый каля $4 млрд. Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру замежных спраў прааналізаваць і далажыць, што зроблена.

"Пасол - гэта прадстаўнік Прэзідэнта. Ён абавязаны праяўляць самастойнасць і крэатыўнасць, нацэленасць у дасягненні пастаўленых задач і, падкрэсліваю, забяспечваць безумоўнае выкананне даведзеных паказчыкаў, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Трэба трымаць на пастаянным кантролі ход рэалізацыі праектаў, аператыўна рэагаваць на праблемы, што ўзнікаюць, сістэмна працаваць з замежнымі інвестарамі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паспяховыя прыклады такога ўзаемадзеяння ёсць. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на супрацоўніцтва швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл" з ААТ "Белкамунмаш". "Вось на што трэба раўняцца. Калі ў нас будзе 15-20 такіх "штадлераў", можна сказаць, што мы эфектыўна спрацавалі па прыцягненні інвестыцый", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Яшчэ раз падкрэсліваю: эканоміка - аснова ўсяго. У тым ліку стабільнасці ў дзяржаве і грамадстве. Я ўжо неяк гаварыў, што само існаванне нашай дзяржаўнасці можа разбурыць толькі эканоміка!" - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі