Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2013

Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў далейшым пашырэнні СЭЗ у Беларусі

9 ліпеня, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў далейшым пашырэнні існуючых свабодных эканамічных зон. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы прадпрыемства на тэрыторыі СЭЗ "Магілёў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прысутныя чыноўнікі, у тым ліку старшыня КДК Аляксандр Якабсон і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, згадзіліся, што далейшае пашырэнне і развіццё такіх зон з'яўляецца немэтазгодным. Гэта ў тым ліку звязана з тым, што на тэрыторыі малых гарадоў і населеных пунктаў Беларусі інвестары могуць карыстацца практычна аналагічнымі льготамі, як і рэзідэнты СЭЗ. Адначасова адкрыццё там новых вытворчасцей дасць магчымасць стварыць рабочыя месцы і павысіць узровень даходаў насельніцтва.

"Лічу, што нам размахвацца тут няма чаго, і рабочых месц у нас дастаткова. Трэба думаць аб тым, каб, ствараючы прадпрыемства і прадастаўляючы прэферэнцыі, дзяржава штосьці ад гэтага мела", - адзначыў Прэзідэнт.

Міністр эканомікі ў сваю чаргу заўважыў, што, на яго думку, далей развіваць свабодныя эканамічныя зоны не трэба, паколькі на сённяшні дзень яшчэ далёка не ў поўнай меры асвоены тэрыторыі ўжо існуючых СЭЗ.

"Трэба сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем і расставіць усе кропкі над "і", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што калі будзе інтарэс у прыходзе таго ці іншага інвестара, то ёсць іншыя спосабы для прадастаўлення канкрэтнаму прадпрыемству якіх-небудзь ільгот або прэферэнцый.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб дзейнасці свабодных эканамічных зон у Беларусі і, у прыватнасці, СЭЗ "Магілёў". Паводле слоў Мікалая Снапкова, усе СЭЗ даюць каля 10 працэнтаў агульнага аб'ёму экспарту, а па СЭЗ "Магілёў" - амаль палавіну ў рэгіянальным экспарце. Як растлумачыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, гэта ў тым ліку звязана з тым, што перавагамі рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны на гэты момант карыстаецца шэраг буйных валаўтваральных прадпрыемстваў. Паводле слоў Прэзідэнта, такую практыку трэба паступова спыняць. "Давайце дамовімся так: гэту пяцігодку дапрацоўваем і ўсё, акрамя замежных прадпрыемстваў. Ім (дзяржпрадпрыемствам. - Заўвага БЕЛТА) час да канца пяцігодкі, і трэба прыглядацца да новых кіраўнікоў, якія будуць ведаць, што з 2015 года трэба будзе больш прыкладаць намаганняў і плаціць па поўнай стаўцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Прэзідэнт, у Беларусі ўжо не стаіць востра пытанне з рабочымі месцамі, а таму, магчыма, няма неабходнасці прыцягваць з дапамогай СЭЗ прадпрыемствы і даваць ім пэўныя прэферэнцыі. "Больш мы не будзем гэтым займацца, ды я ўжо і так стрымліваў гэты працэс. Але прыцягваць прадпрыемствы, нават з замежным капіталам, такім чынам я не лічу патрэбным", - заявіў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што ў Беларусі ёсць шмат менш развітых тэрыторый у невялікіх гарадах і пасёлках, дзе створаны не менш прывабныя ўмовы для інвестараў. Больш таго, такая палітыка ўзгадняецца з дамоўленасцямі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі