Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2009

Лукашэнка гарантуе замежнаму бізнесу нармальныя ўмовы работы ў Беларусі

16 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантуе замежнаму бізнесу нармальныя ўмовы работы ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю літоўскім СМІ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Мы самая адказная краіна з пункту гледжання інвестыцый, захаванасці гэтых грошай. Гэта як закон, гэта аксіёма. Калі ты хоць адзін раз "кінуў", як у іх прынята казаць, іншаземца, які ўклаў грошы ў эканоміку Беларусі, то ўсё, крыж на краіне", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсіў, што ў Беларусі няма нейкіх кланаў, груповак, алігархічных груп, якія ўплывалі б на прыняцце якіх-небудзь рашэнняў на сваю карысць. Аляксанд Лукашэнка лічыць гэта вялікім плюсам для краіны. "Таму мы прымаем рашэнне, выгаднае толькі для нашай дзяржавы і народа. З гэтай пазіцыі ніхто не супраць з інвестараў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь таксама можа быць цікавая як пляцоўка для выхаду на іншыя рынкі. "Любы бізнесмен, калі прыходзіць на рынак, бачыць не толькі рынак гэтай дзяржавы. Ён бачыць і магчымасці гандляваць у іншых краінах", - заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі рэалізуецца нямала інвестыцыйных праектаў з гарантыяй Прэзідэнта. "Я абсалютна даступны для бізнесменаў не толькі замежных, але і айчынных. І адзіны савет пры Прэзідэнце, які створаны, - гэте не савет па культуры, спорце і іншае, гэта савет па прыдпрымальніцтве. Я яго спецыяльна стварыў, каб зняць усялякія бар'еры да бізнесу і пракласці дарогу да Прэзідэнта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Буйныя літоўскія кампаніі гатовы ўкладваць свае сродкі ў розныя праекты ў Беларусі. Так, да крызісу літоўскія бізнесмены планавалі рэалізаваць у Беларусі праекты на суму да $500 млн., у тым ліку і сацыяльныя. Аляксандр Лукашэнка запрасіў літоўскі бізнес да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Беларускі бок, напрыклад, цікавіць стварэнне сумесных прадпрыемстваў у літоўскім порце для перапраўкі беларускіх грузаў. Літва ў гэтым плане вельмі перспектыўны партнёр.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за апошні час у Беларусі зроблена многае па лібералізацыі эканомікі, што ацаніла і міжнародная супольнасць. Так, за мінулы год Беларусь заняла чацвёртае месца па рэформах і па ўзроўні спрыяння бізнесу займае 58-е месца, пры гэтым Расія толькі 120-е.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі