Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2015

Лукашэнка гарантуе падтрымку працуючым у Беларусі кампаніям з індыйскім капіталам

4 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго індыйскага калегу Пранаба Мукерджы ў падтрымцы са свайго боку працуючых у Беларусі кампаній з індыйскім капіталам. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка гарантуе падтрымку працуючым у Беларусі кампаніям з індыйскім капіталамАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што візіт у Беларусь Пранаба Мукерджы сведчыць аб многім. "Прыехала вялікая група вядучых бізнесменаў Індыі, а гэта ні многа ні мала краіна, якая з'яўляецца адным з лідараў эканамічнага развіцця ў свеце, гэта гіганцкая імперыя, якая мае каласальныя магчымасці і рэсурсы. Што яшчэ трэба для беларускіх бізнесменаў, каб развіваць свой бізнес і актыўна працаваць? Калі патрэбна дадатковая падтрымка для беларускіх кампаній і індыйскіх - вы такую падтрымку заўсёды атрымаеце. І перш за ўсё ад мяне", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь зробіць усё для таго, каб індыйскія бізнесмены, якія прыйшлі ў краіну, ніколі не сказалі пра Беларусь дрэнна або паскардзіліся на дрэнныя ўмовы. "Умовы будуць створаны ў Беларусі для вашых кампаній як для самых лепшых сяброў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка гарантуе падтрымку працуючым у Беларусі кампаніям з індыйскім капіталамАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на паспяховае ўзаемадзеянне індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. "Калі яны будуць так працаваць, вы можаце не клапаціцца аб праектах у Беларусі, мы заўсёды падтрымаем такія праекты. Гэта высокая якасць, гэта надзейнасць, і паказчыкі нават вышэйшыя, чым нам гарантавалі і абяцалі індыйскія калегі. Вось такія праекты мы вітаем тут у цэнтры Еўропы. Мы будзем іх заўсёды падтрымліваць", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"У той жа час нашы кампаніі, якія прыйдуць у Індыю, будуць працаваць у імя Індыі, індыйскага народа, яны будуць рабіць усё, каб той прадукт, які мы там будзем выпускаць разам з вамі, не меў нараканняў з боку спажыўцоў. У гэтым вы можаце быць упэўнены", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі