Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2014

Лукашэнка даручыў Мінгарвыканкаму выключыць валакіту ў рабоце з інвестарамі

8 снежня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Мінгарвыканкаму выключыць валакіту ў рабоце з інвестарамі. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам мэра Мінска Андрэя Шорца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні інвестыцыйнай дзейнасці Мінска, рэалізацыі асобных інвестпраектаў. "Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна паскорыць работу з інвестарамі, устараніць факты валакіты, фармалізму і забяспечыць аптымальна зручныя ўмовы для таго, каб інвестар будаваў і ўкладваў сродкі, а не хадзіў па калідорах улады", - паведаміў Андрэй Шорац.

Акрамя таго, Прэзідэнт падтрымаў прапанову мэрыі па пераводзе такіх нежылых памяшканняў, як калясачныя і электрашчытавыя, у фонд жылля камерцыйнага выкарыстання пры ўмове, што яны з'яўляюцца прыдатнымі для пражывання. Цяпер такіх памяшканняў 461, з іх толькі 109 не з'яўляюцца прыдатнымі для пражывання.

"Нарэшце гэта праблема будзе вырашана. Цяпер наша задача - правесці яшчэ раз інвентарызацыю калясачных і электрашчытавых, каб ацаніць, якія з іх сапраўды бяспечныя для пражывання. Потым гэтыя памяшканні будуць пераведзены ў разрад арэнднага жылля", - адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Таксама на сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы Мінска да навагодніх свят, дэталёва абмеркавана сітуацыя на спажывецкім рынку. Былі таксама разгледжаны пытанні сацыяльна-культурнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі