Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2014

Літва будзе садзейнічаць Беларусі і Калінінградскай вобласці ў транспартна-лагістычных пытаннях

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва будзе садзейнічаць Беларусі і Калінінградскай вобласці ў вырашэнні транспартна-лагістычных пытанняў. Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дамоўленасці ў гэтай сферы дасягнуты прэм'ер-міністрамі Беларусі і Літвы. "Літва будзе аказваць садзейнічанне ў транспартна-лагістычных пытаннях, гандлёвай сферы ў цэлым", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр нагадаў аб плённых перагаворах, якія ўжо адбыліся ў час візіту ў Беларусь дэлегацыі Калінінградскай вобласці. Важныя дамоўленасці дасягнуты на сустрэчы губернатара з Прэзідэнтам Беларусі, і беларускі ўрад гарантуе, што створыць усе ўмовы для іх рэалізацыі.

Беларускі бок прапанаваў шэраг сумесных праектаў у сельскай гаспадарцы, у будаўніцтве, транспартнай інфраструктуры.

Міхаіл Мясніковіч і Мікалай Цуканаў сышліся на думцы, што гандлёва-эканамічныя, інвестыцыйныя, культурныя, гуманітарныя кантакты паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю развіваюцца даволі паспяхова, і выказалі гатоўнасць прадаўжаць работу ў гэтым напрамку.

Перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. Так, сёння ва ўрадзе быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2015-2017 гады па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім аблвыканкамам і ўрадам Калінінградскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі