Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Жнв 2014

Літоўскаму бізнесу прапануюць інвесціраваць у беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы

19 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Літоўскаму бізнесу прапануюць інвесціраваць у беларускія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў па выніках сустрэчы з кіраўніком Мінсельгаса Літвы Віргініяй Балтрайтэне.

"Мы прапанавалі літоўскаму боку інвесціраваць у беларускую перапрацоўчую прамысловасць. У прыватнасці, можна ствараць сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы малака, мяса, а таксама фруктаў і агародніны на тэрыторыі нашай краіны з магчымасцю далейшага экспарту прадукцыі ў краіны Мытнага саюза", - адзначыў Аляксей Багданаў. Азнаёміўшыся з пералікам прадпрыемстваў, якія маюць патрэбу ў замежных інвестыцыях, прадстаўнікі Літвы абяцалі ў бліжэйшы час разгледзець прапанову беларускага боку з удзелам бізнес-колаў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.

Таксама сёння бакі разгледзелі іншыя пытанні. Абмяркоўваліся магчымасці павелічэння ўзаемнага тавараабароту, неабходнасць пашырэння і ўмацавання кантактаў, супрацоўніцтва ветэрынарных службаў у галіне абароны ад афрыканскай чумы свіней.

"Яшчэ адно важнае пытанне - гэта экспарт літоўскай прадукцыі ў Беларусь і магчымасць яе далейшых паставак у Расію. Мінсельгасхарч запэўніў прадстаўнікоў Літвы ў тым, што ніякага незаконнага рээкспарту Беларусь не падтрымлівала і падтрымліваць не будзе. У нас ёсць дамоўленасці з расійскім бокам, якія мы строга выконваем і не дапускаем праз сваю тэрыторыю незаконнага рээкспарту прадукцыі з краін, што падпалі пад эмбарга з боку Расіі", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі