Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2012

Літоўскі бізнес праяўляе ўсё большую цікавасць да Беларусі

29 жніўня, Вільнюс /Алена Юркявічэне - БЕЛТА/. Літоўскі бізнес праяўляе ўсё большую цікавасць да Беларусі - літоўскія бізнесмены інвесціруюць усё больш сродкаў у беларускую эканоміку. Сведчаннем таго з'яўляецца і даследаванне інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, праведзенае адным з лідараў рынку юрыдычных паслуг у краінах Балтыі - адвакацкай канторай Raidla Lejins and Norcous (RLN), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі кіруючы партнёр адвакацкай канторы Raidla Lejins and Norcous Ірмантас Норкус паведаміў, што літоўскі бізнес, які вырас з нацыянальных рамак, актыўна імкнецца заняць нішы на рынках суседніх краін, у тым ліку ў Беларусі, у якой вопыт работы іх суайчыннікаў спрыяльны.

Паводле слоў Ірмантаса Норкуса, даследаванне "Развіццё бізнесу ў Беларусі: небяспекі і магчымасці", праведзенае кампаніяй RLN сярод кіраўнікоў 103 прадпрыемстваў, 48 з якіх працуюць у Беларусі, абвергла існуючы ў Літве стэрэатып, распаўсюджаны сярод бізнесменаў, якія не працавалі з Беларуссю, што будаўніцтва бізнесу ў суседняй дзяржаве звязана з палітычнай рызыкай, бюракратычнымі перашкодамі, строгім валютным рэгуляваннем і няпэўнасцю макраэканамічнай сітуацыі. Такі стэрэатып падзяляюць 79,5 працэнта апытаных прадпрымальнікаў, якія не працавалі з Беларуссю. Аднак 38 працэнтаў бізнесменаў, якія працуюць ужо на беларускім рынку, пацвердзілі, што развіццё іх бізнесу ў Беларусі не было складаным. Кіраўнікі 54,2 працэнта прадпрыемстваў адзначылі, што ў іх не было ніякіх праблем пры пераводзе прыбытку на рахункі мацярынскай кампаніі, і толькі 20,8 працэнта кіраўнікоў паведамілі, што сутыкнуліся з такімі праблемамі. Амаль 31 працэнт апытаных адзначылі, што ўзровень карупцыі ў Беларусі супастаўны з гэтым паказчыкам у краінах Балтыі, а 12,5 працэнта лічаць, што ў Беларусі ўзровень карупцыі нават ніжэйшы, чым у суседніх балтыйскіх дзяржавах.

Такім чынам, падвёў вынік Ірмантас Норкус, стэрэатып аб тым, што бізнес у Беларусі весці больш складана, чым у іншых краінах, лёгка разбіваецца вопытам літоўскіх бізнесменаў. Сама кампанія RLN з першага верасня пачынае працаваць у Мінску, адкрываючы сваё бюро для прадастаўлення юрыдычных паслуг кампаніям, якія працуюць у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі