Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2012

Лаўрэатамі прэміі СНД за якасць з 2006 года сталі 15 беларускіх прадпрыемстваў

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатамі прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці з 2006 года сталі 15 беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарта Беларусі напярэдадні цырымоніі ўручэння прэміі пераможцам 21 жніўня ў Мінску.

Беларускія прадпрыемствы з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі конкурснага руху ў галіне якасці ў СНД і заўсёды прысутнічаюць у ліку пераможцаў. Так, па выніках 2010-2011 гадоў пераможцамі сталі сем беларускіх прадпрыемстваў. У іх ліку РУП "Беларускі металургічны завод", РУП "Гасцінічны комплекс "Юбілейны" (г. Мінск), ЗАТ "Міжнародны дзелавы альянс" (г. Мінск), ТАА "Вегас" (г. Брэст), ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" (г. Фаніпаль), ААТ "Малочны свет" (г. Гродна), РУП "Белтэлекам".

Лаўрэатамі і дыпламантамі першага конкурсу, праводзімага ў 2006-2007 гадах, былі прызнаны пяць беларускіх арганізацый: РУП "Беларускі металургічны завод", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Савушкін прадукт", СП ЗАТ "Мілавіца" і СП "Брэстгазаапарат" ААТ. У 2008-2009 гадах пераможцамі сталі ААТ "Полацк-Шкловалакно", ВА "Гомсельмаш" і ААТ "Бабуліна крынка". Усе гэтыя прадпрыемствы добра вядомыя на рынках краін Садружнасці, далёкага замежжа, іх прадукцыя і паслугі вызначаюцца высокай якасцю і адпавядаюць сучасным запытам спажыўцоў.

З 2006 года былі праведзены тры конкурсы, у якіх прыняло ўдзел 81 прадпрыемства з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана і Украіны. У першым і другім конкурсах было вызначана па 6 лаўрэатаў і 12 дыпламантаў, а ў трэцім - 6 лаўрэатаў, 12 дыпламантаў і 7 арганізацый узнагароджаны спецыяльным прызам "Прызнанне дзелавой дасканаласці".

У бягучым годзе ўпершыню цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі адбудзецца ў Мінску ў Выканкаме СНД. Дзве папярэднія праходзілі ў Маскве. Сярод новых пераможцаў конкурсу з іншых краін - прыватнае акцыянернае таварыства "АВС Кемікалс Індастры" (Украіна) - вытворца мыйных сродкаў для аўтатранспарту, яго прадукцыя пастаўляецца ў Беларусь. Лаўрэатамі таксама сталі армянскае ТАА "Бары Самарацын" (вытворчасць мяса і мясапрадуктаў), азербайджанскае ТАА "Габалінскі кансервавы завод "Гілан".

Праведзены трэці па ліку конкурс на саісканне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг быў прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Садружнасці. У лік фіналістаў увайшлі 30 арганізацый краін Садружнасці, лаўрэатамі і дыпламантамі сталі 18.

Спецыяльны прыз "Прызнанне дзелавой дасканаласці" ўручаецца арганізацыям, што атрымалі экспертную ацэнку звыш 400 балаў, якая сведчыць аб тым, што арганізацыя пастаянна ўдасканальвае сваю сістэму менеджменту і імкнецца стаць лепшай. Гэтым прызам адзначаны сем прадпрыемстваў-удзельнікаў.

Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыццяўлялася на аснове еўрапейскай мадэлі. Лаўрэатам конкурсу прадастаўлена права выкарыстоўваць эмблемы прэміі ў маркіроўцы, рэкламных мэтах і дакументацыі. Звесткі аб пераможцах размешчаны на сайтах Дзяржстандарта Беларусі (gosstandart.gov.by), МДС СНД (www.easc.org.by), а таксама будуць уключаны ў ілюстраваны каталог "Прэмія СНД 2011 года".

Цяпер ужо аб'яўлены чарговы, чацвёрты, конкурс на саісканне прэміі за якасць сярод краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі