Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Врс 2011

Кітайскія інвестары зацікаўлены ўдзельнічаць у буйных праектах у нафтахімічнай галіне Беларусі

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія інвестары зацікаўлены ўдзельнічаць у буйных праектах у нафтахімічнай галіне Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Умовы развіцця супрацоўніцтва ў гэтай сферы, а таксама іншых галінах народнай гаспадаркі абмяркоўваліся ў час нядаўніх рабочых сустрэч намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з прадстаўнікамі буйных кітайскіх карпарацый.

На перагаворах з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі CNEC з удзелам кіраўніцтва Мінбудархітэктуры і канцэрна "Белнафтахім" віцэ-прэм'ер разгледзеў пытанні рэалізацыі праекта, звязанага з будаўніцтвам у Беларусі завода па вытворчасці кальцыніраванай соды магутнасцю 300 тыс. т у год і перспектывы ўдзелу ў гэтым праекце кітайскай кампаніі як прамога інвестара. "Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць і ў іншых буйных праектах нафтахімічнай галіны Беларусі, такіх, як будаўніцтва новага азотнага комплексу і рэканструкцыя завода "Палімір" ААТ "Нафтан", - расказалі ў прэс-службе. -  У бліжэйшы час спецыялісты карпарацыі пачнуць вывучэнне тэхнічнага складальніка праектаў, адначасова прапрацоўваецца схема іх фінансавання".

У ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі ААТ "Кітайская кампанія інжынірынгу САМС" Анатоль Тозік абмеркаваў шэраг дакументаў па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з удзелам гэтай кампаніі. У прыватнасці, урэгуляваны асобныя пытанні па будаўніцтву кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, на тэрыторыі якога плануецца размяшчэнне высокатэхналагічных вытворчасцей вядучых сусветных кампаній, і пытанні стварэння ў Мінску шматфункцыянальнага комплексу ў кітайскім стылі, які будзе адлюстроўваць асаблівасці кітайскай культуры і сэрвісу. Падрыхтоўка неабходных дакументаў знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

У цэлым ключавой тэмай сустрэч стала падрыхтоўка да запланаванага на 17-20 верасня 2011 года візіту ў Рэспубліку Беларусь старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга. Плануецца, што ён наведае ЦЭЦ-2 у Мінску, рэканструкцыя якой была ажыццёўлена за кошт крэдытных рэсурсаў Кітая, і прыме ўдел у закладцы "першага каменю" на месцы будучага гасцінічнага комплексу "Пекін", будаўніцтва якога вядзецца з прыцягненнем прамых кітайскіх інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі