Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Чэр 2014

Кітайская кампанія COMPLANT зацікаўлена ў будаўніцтве гідраэлектрастанцый у Беларусі

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская кампанія COMPLANT зацікаўлена ў будаўніцтве гідраэлектрастанцый у Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Мінэнерга Беларусі і Кітайскае нацыянальнае акцыянернае таварыства з абмежаванай адказнасцю па імпарце і экспарце камплектнага абсталявання (кампанія COMPLANT) падпісалі ў Пекіне мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы гідраэлектраэнергетыкі.

"Гэты дакумент замацоўвае намер бакоў аб прадаўжэнні супрацоўніцтва ў рэалізацыі кампаніяй COMPLANT інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве гідраэлектрастанцый у Беларусі", - адзначылі спецыялісты. Яны ўдакладнілі, што размова ідзе аб схеме "будаўніцтва - эксплуатацыя - перадача".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі