Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2011

Кітайская кампанія CITIC прадоўжыць рэалізацыю ў Беларусі будаўнічых праектаў

10 лістапада, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайская кампанія CITIC прадоўжыць рэалізацыю ў Беларусі будаўнічых праектаў. Зацікаўленасць у гэтым выказаў старшыня праўлення кампаніі CITIC Сonstruction Co., Ltd. Хун Бо на сустрэчы ў Пекіне з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Тозікам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На перагаворах былі абмеркаваны пытанні завяршэння будаўніцтва ў Беларусі трох цэментных заводаў і ўвядзення іх у эксплуатацыю. Таксама абмяркоўваліся перспектыўныя праекты па стварэнню ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і іншыя формы прамых інвестыцый.

Кампанія CITIC Сonstruction Co., Ltd. уваходзіць у склад буйнейшай кітайскай дзяржаўнай карпарацыі CITIC Group. Карпарацыя створана ў 1979 годзе па ініцыятыве архітэктара кітайскіх рэформ Дэн Сяапіна. У першыя пятнаццаць гадоў дзейнасць карпарацыі ў многім мела эксперыментальны характар, яе вопыт шырока выкарыстоўваўся ў правядзенні палітыкі рэформ і адкрытасці.

Знаходзячыся ў непасрэдным падпарадкаванні Дзяржсавету КНР, карпарацыя паспяхова працуе ў фінансава-інвестыцыйнай, гандлёва-камерцыйнай і вытворчай сферах як у Кітаі, так і ў многіх іншых краінах. У яе склад уваходзяць два камерцыйныя банкі, чые галаўныя офісы знаходзяцца ў Пекіне і Ганконгу, звыш пяцідзесяці даччыных кампаній і філіялаў у Кітаі і адзінаццаць кампаній і прадстаўніцтваў за мяжой, а таксама сем лістынгавых кампаній на Нью-Ёркскай, Ганконгскай і Аўстралійскай фондавых біржах. Агульная колькасць работнікаў карпарацыі ва ўсім свеце - больш за 70 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі