Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Nov 2014

Кітайская кампанія CITIC Construction можа стаць інвестарам для Нямноўскай ГЭС

3 лістапада, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Кітайская кампанія CITIC Construction можа стаць інвестарам для Нямноўскай ГЭС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі РУП "Гроднаэнерга".

Кітайская дэлегацыя наведала Гродна і правяла перагаворы з кіраўніцтвам "Гроднаэнерга" наконт магчымага ўдзелу кампаніі CITIC Construction у будаўніцтве Нямноўскай ГЭС. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, прадстаўнікі кампаніі расказалі пра вялікі вопыт будаўніцтва аналагічных ГЭС на тэрыторыі Кітая, а таксама агледзелі магчымую пляцоўку будаўніцтва Нямноўскай ГЭС, наведалі Гродзенскую гідраэлектрастанцыю.

Кампанія CITIC Construction ужо рэалізавала ў Беларусі некалькі значных інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту. Раней іншая кітайская кампанія таксама праяўляла цікавасць да будаўніцтва Нямноўскай ГЭС.

Будаўніцтва Нямноўскай ГЭС плануецца пачаць у 2017 годзе. Аб'ект уключаны ў Дзяржаўную праграму развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы на перыяд да 2016 года. ГЭС плануецца пабудаваць за 20 км ад Гродна ў раёне населенага пункта Плябанскае. Паводле папярэдніх разлікаў, яе магутнасці могуць скласці да 20 МВт, меркавалася ўстанавіць пяць гарызантальных шахтавых агрэгатаў магутнасцю 4,167 МВт кожны. Кошт праекта ацэньваюць у $130 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі