Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2014

Кітайская аэракасмічная карпарацыя "Вялікі паход" прыме ўдзел у MILEX-2014

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская аэракасмічная карпарацыя "Вялікі паход" плануе прыняць удзел у 7-й Міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2014, якая пройдзе з 9 па 12 ліпеня на "Мінск-Арэне", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе выстаўкі.

Гэта карпарацыя з КНР упершыню прыедзе ў Мінск на зброевы форум. Усяго ж у выстаўцы прымуць удзел больш як 150 арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін блізкага замежжа. Чакаецца, што ў Мінск прыедуць прадстаўнікі замежных ваенных дэлегацый высокага ўзроўню, эксперты і спецыялісты ў галіне ўзбраення, прадстаўнікі навуковых колаў, распрацоўшчыкі і канструктары з больш як 20 краін.

Маштабнай экспазіцыяй на выстаўцы будуць прадстаўлены прадпрыемствы беларускага Дзяржкамваенпрама (амаль 215 натурных або макетных узораў прадукцыі ваеннага прызначэння або двайнога прымянення), арганізацыі і ўстановы ваеннага ведамства, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і расійскай дзяржкарпарацыі "Растэх". Асобным блокам пройдзе дэманстрацыя магчымасцей дзяржаў АДКБ. На выстаўцы будзе прадстаўлены і аб'яднаны стэнд Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Удзельнікі выстаўкі пакажуць свае высокатэхналагічныя інавацыйныя распрацоўкі ў галіне касмічнага прыборабудавання; робататэхнікі (беспілотныя авіяцыйныя комплексы паветранага і марскога базіравання, дыстанцыйна кіруемая зброя); сродкаў і сістэм навігацыйнага забеспячэння і сувязі, агнявога паражэння; аптычных, оптыка-электронных сістэм і прыцэлаў; стварэння колавых базавых шасі пад мантаж узбраення і іншай спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі ваеннага прызначэння; інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій (стварэнне абароненых ПЭВМ, сродкаў візуалізацыі інфармацыі, інтэграваныя сістэмы кіравання войскамі і зброяй); а таксама прадставяць паслугі па рамонце і мадэрнізацыі авіяцыйнай, бранятанкавай тэхнікі і сродкаў ППА, радыёэлектроннай барацьбы і інш.

Упершыню на MILEX-2014 з'явіцца сектар "Забеспячэнне бяспекі перыметра", цікавасць да якога ўжо праявілі як айчынныя, так і замежныя спецыялісты і распрацоўшчыкі. Нараўне з найноўшымі ўзорамі прадукцыі ваеннага прызначэння і перспетыўнымі распрацоўкамі на адкрытай пляцоўцы будзе дэманстравацца рэтра-экспазіцыя ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду, якая адноўлена і адрамантавана ў арганізацыях ваеннага ведамства і абароннага сектара эканомікі. Многія з гэтых узораў плануецца задзейнічаць у ваенным парадзе ў гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Адным з важных складальнікаў выстаўкі будзе дзелавая праграма. Асаблівая ўвага ў ёй удзелана 6-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах, якую плануецца правесці ў фармаце секцыйных пасяджэнняў па некалькіх напрамках. Будуць абмяркоўвацца ў тым ліку і тэмы, звязаныя з геаінфармацыйнымі сістэмамі кіравання, аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання войскамі і зброяй, сістэмамі і сродкамі радыёсувязі, а таксама процідзеяння высокадакладнай зброі. Не застунуцца без увагі і пытанні радыёэлектроннай барацьбы, радыётэхнічнай і радыёлакацыйнай разведкі і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі