Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Sep 2013

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк прэзентаваны на міжнародным кірмашы ў Сямэне

11 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзентацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку адбылася ў кітайскім горадзе Сямэнь правінцыі Фуцзянь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР.

У гэтым горадзе прайшоў 17-ы Кітайскі міжнародны гандлёва-інвестыцыйны кірмаш. На экспазіцыі Беларусь была прадстаўлена стэндам Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Саветнік-пасланнік пасольства Вадзім Сянюта прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця кірмашу, а таксама ў сустрэчы прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з намеснікам міністра камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, выканаўчым віцэ-старшынёй кірмашу Ван Чаа.

У пасольстве адзначылі, што праграма кірмашу была вельмі насычанай, і ў час яго адбыўся шэраг іншых форумаў. Так, дэлегацыя Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі, СЗАТ "Кампанія па развіццю Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку", а таксама прадстаўнікі кітайскага партнёра - карпарацыі КАМСЕ - прынялі ўдзел у мерапрыемствах Міжнароднага інвестыцыйнага форуму.

У час форуму кітайскіх замежных зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва была праведзена прэзентацыя праекта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, якая выклікала вялікую цікавасць прысутных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі