3 лютага, Гомель /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Кітай інвесціруе ў эканоміку Беларусі яшчэ $10 млрд. Аб гэтым заявіў сёння журналістам у Гомелі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў прэм'ера, беларускі ўрад чакае візіту ў рэспубліку віцэ-прэм'ера КНР. "Мы дамовіліся аб прыцягненні ў Беларусь новых інвестыцый у памеры $10 млрд., - сказаў Сяргей Сідорскі. - Гэтыя сродкі пойдуць на развіццё эканамічнага патэнцыялу Беларусі".
Прэм'ер нагадаў, што раней з Эксімбанкам Кітая дасягнута дамоўленасць аб прыцягненні ў Беларусь крэдытных рэсурсаў у памеры $5,7 млрд. Напаўненне гэтых рэсурсаў канкрэтнымі праектамі павінна пачацца ў гэтым годзе.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|